Памылка (часопіс)
навукова-папулярны часопіс на беларускай мове
«Памылка» або «PAMYŁKA» — самвыдат навукова-папулярны часопіс на беларускай мове[1]. Першы нумар выйшаў у 2023 годзе ў Польшчы.
PAMYŁKA | |
---|---|
![]() | |
Тып | навукова-папулярны часопіс[d] і праект |
Заснавальнік |
|
Краіна | |
Заснавана | 2023 |
Тэматыка | папулярызацыя навукі, дакладныя навукі і прыродазнаўчыя навукі |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 3-4 нумары на год |
Аб’ём | 60 старонак |
Вэб-сайт | instagram.com/pamylka.zi… |
Часопіс стварыла група энтузіястаў для папулярызацыі навуковых ведаў на беларускай мове[2]. Аўтарамі ідэі і першымі рэдактарамі часопіса сталі праграміст, фізік Юрый Адамаў і выкладчыца, папулярызатарка фізікі Святлана Волчак[3]. Праца над першым нумарам вялася з 2021 года.
Адметныя рысы
правіць- Першае цалкам беларускамоўнае навукова-папулярнае выданне[1].
- Інфармацыя з часопіса распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі. Папяровы варыянт можна атрымаць за невялікае грашовае ахвяраванне, лічбавы варыянт часопіса (у фармаце PDF) можна атрымаць бясплатна праз запыт на афіцыйную электронную пошту рэдакцыі часопіса.
- Праз месяц пасля рэлізу нумара на GitHub для вольнага спампоўвання выкладаюцца ўсе файлы. Ёсць тэчка з інтэрактыўнай PDF-версіяй і ёсць тэчка з раскладкай файлаў для друку. То бок, кожны можа самастойна раздрукаваць сабе зін.
Прэмія
правіцьСупольнасць Pamyłka у канцы лістапада 2024 года распачынае навуковую прэмію па сціслым і натуральным навукам «Бізон Гіґс»[4].
Вокладкі
правіць-
Першы нумар
-
Другі нумар
-
Трэці нумар
-
Чацвёрты нумар
-
Пяты нумар
-
Шосты нумар
Крыніцы
правіць- ↑ а б «Пісаў палітвязьням, апісваў фізычныя зьявы». Расказваем, як зьявіўся першы навукова-папулярны часопіс на беларускай мове . Радыё «Свабода» (2 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2023.
- ↑ Прарыўны праект: выйшаў у свет першы нумар навукова-папулярнага часопіса па-беларуску . Наша ніва (19 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2023.
- ↑ Рэдактарка зіна PAMYŁKA: Трэба было дзесяць год валанцёрыць, каб пабачыць квантавы скачок у грамадстве . baj.by (3 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2023.
- ↑ Каардынатар прэміі «Бізон Гіґс»: Мы хочам, каб беларускія навукоўцы былі больш бачнымі - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 25 лістапада 2024.
Спасылкі
правіць- Ермаковіч, Ганна. «Пісаў лісты студэнтам-вязням, у якіх апісваў фізічныя цікавосткі». Што вядома пра палітзняволенага навукоўца . Новы Час (26 ліпеня 2023). Праверана 25 ліпеня 2024.
- PAMYŁKA ZIN — навукова-папулярны часопіс па-беларуску . lixtar.media. Праверана 25 ліпеня 2024.
- Папулярызатарка фізікі Святлана Воўчак марыць аб месцы навукі «Вялікі Палескі Калайдар» - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 25 ліпеня 2024.
- Рэдакцыя зіна «Pamyłka» абвяшчае прэмію для натуральных і тэхнічных навукоўцаў «Бізон Гіґз» - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 25 ліпеня 2024.
- Ермаковіч, Ганна. Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў» . Новы Час (30 лістапада 2023). Праверана 25 ліпеня 2024.
- Навукпап па-беларуску: Вялікі Палескі калайдар, «Oppenheimer» і квантавыя камп’ютары ў зіне «PAMYŁKA» . 34mag.net. Праверана 25 ліпеня 2024.