Папялу́шка альбо Крышталё́вы панто́флік (фр.: Cendrillon або фр.: La Petite Pantoufle de verre, ням.: Aschenputtel, англ.: Cinderella) — заходнееўрапейская казка, найбольш вядомая ў рэдакцыях Шарля Перо, братоў Грым і іншых. Адзін з найбольш папулярных сюжэтаў, які мае больш за тысячу ўвасабленняў у фальклоры розных народаў свету.

Папялушка
Выданне
Жанр казка
Аўтар ананім[d] і Giambattista Basile[d]
Дата першай публікацыі 1634
[Шарль Перо, Браты Грым Электронная версія]
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казка распавядае пра дзяўчынку, з якой жорстка абыходзіцца мачыха. З дапамогай добрай феі дзяўчынка трапляе на бал. У поўнач яна павінна павярнуцца назад і, бегучы, губляе крышталёвы пантофлік. Прынц, які закахаўся ў яе, знаходзіць пантофлік і выкарыстоўвае яго пазней, каб знайсці яе.