Шарль Перо́ (фр.: Charles Perrault; 12 студзеня 1628, Парыж — 16 мая 1703, Парыж) — вядомы французскі пісьменнік-казачнік, паэт і крытык. Сябра Французскай акадэміі з 1671.

Шарль Перо
Charles Perrault
Партрэт Шарля Перо, 1665 год
Партрэт Шарля Перо, 1665 год
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 студзеня 1628(1628-01-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1703(1703-05-16)[4][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Marie Guichon[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, паэт-адвакат, збіральнік народных казак, крытык, дзіцячы пісьменнік, тэарэтык мастацтва
Гады творчасці 16531703[9]
Кірунак класіцызм
Жанр казка і Q113835463?
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Нарадзіўся ў сям'і суддзі Парыжскага парламента П'ера Перо і быў малодшым з яго сямі дзяцей (разам з ім нарадзіўся і брат-блізнюк Франсуа памерлы праз 6 месяцаў). З яго братоў, Клод Перо быў вядомым архітэктарам, аўтарам усходняга фасада Луўра (1665—1680).

Кар’ера

правіць

Па адукацыі юрыст. Вучыўся ва ўніверсітэцкім калежы Бавэ, які, аднак, кінуў, не давучыўшыся. Купіў ліцэнзію адваката, але неўзабаве, наскучыўшы судзейскай пасадай, паступіў клеркам да свайго брата архітэктара Клода Перо і ўвайшоў у давер да Жана Кальбера, так што ў 1660-х гадах ён шмат у чым вызначаў палітыку двара Людовіка XIV у вобласці мастацтваў. У 1663 годзе прызначаны сакратаром ізноў утворанай Акадэміі надпісаў і прыгожай славеснасці. У знакамітай «спрэчцы старых і новых» выступаў апанентам Нікаля Буало, прадстаўляючы «новых». Быў генеральным кантралёрам Сюр’інтэндацтва каралеўскіх будынкаў. Пасля смерці Кальбера (1683) ён папаў у няласку і страціў персанальную пенсію, а ў 1695 годзе страціў і месца сакратара.

Творчасць

правіць

Аўтар пародый (паэма «Сцены Троі, або Паходжанне бурлеска», 1653), алегарычных паэм, од, пасланняў у стылі галантнай прыдворнай паэзіі. Выступаў супраць эстэтыкі класіцызму (паэма «Стагоддзе Людовіка Вялікага», 1687, дыялогі «Паралелі паміж старажытнымі і новымі…», т. 1-4, 1688-97), палемізаваў з Н. Буало (вершаваная сатыра «Апалогія жанчын», 1694). Сусветную вядомасць прынеслі казкі «Спячая прыгажуня», «Чырвоная Шапачка», «Кот у ботах», «Папялушка», «Хлопчык з ногцік» і інш. (зб. «Казкі маёй матухны Гусі», 1697).

Паўплываў на развіццё сусветнай казачнай традыцыі (браты Грым, Х. К. Андэрсен). Яго творы пакладэены на музыку (Дж. Расіні, П. Чайкоўскі, Б. Бартак, С. Пракоф'еў).

На беларускую мову яго казкі пераклалі Зм. Колас, Р. Яўсееў.

Беларускія пераклады

правіць
  • Чырвоная Шапачка. Мн., 1979.
  • Чарадзейныя казкі. Мн., 1993.

Зноскі

  1. Charles Perrault // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Charles Perrault // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Перро Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Charles PERRAULT // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.biography.com/people/charles-perrault-9438047
  6. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  7. а б Charles Perrault // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.
  8. а б https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  9. RKDartists Праверана 20 верасня 2022.