Паравані

возера ў Грузіі

Паравані (груз. ფარავნის ტბა) — возера ў Грузіі. Плошча 37,5 км². Сярэдняя глыбіня 2,4 м, найбольшая 3,3 м. Размешчана паміж Джавахецкім і Самсарскім хрыбтамі, на вышыні 2074 м. Жыўленне пераважна падземнае. Вышэйшыя ўзроўні ў траўні; размах ваганняў каля 0,7 м. Замярзае ў лістападзе — снежні, адкрываецца ў красавіку. З Паравані выцякае р. Паравані — правы прыток р. Куры.

Паравані
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 2 073 м
Плошча 37,5 км²
Аб’ём 0,091 км³
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 2,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 234 км²
Выцякаюць Паравані
Размяшчэнне
Краіна
Паравані (Грузія)
Паравані
Паравані
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі