Параметры Стокса

Параметры Стокса — набор велічынь, якія апісваюць вектар палярызацыі электрамагнітных хваляў, уведзены ў фізіку Дж. Стоксам у 1852 годзе[1]. Параметры Стокса ёсць варыянтам апісання некагерэнтнага ці часткова палярызаванага выпраменьвання ў тэрмінах поўнай інтэнсіўнасці, ступені палярызацыі і формы эліпса палярызацыі.

Азначэнне правіць

 
Сфера Пуанкарэ дазваляе візуалізаваць параметры Стокса як праекцыі вектара   на каардынатныя восі
 
Выява палярызацый на сферы Пуанкарэ

У выпадку плоскай манахраматычнай хвалі параметры Стокса звязаны з параметрамі палярызацыйнага эліпса наступным чынам:[2]

 
 
Палярызацыйны эліпс

Тут   і   — вялікая і малая паўвосі палярызацыйнага эліпса,   — вугал павароту палярызацыйнага эліпса адносна адвольнай лабараторнай сістэмы каардынат, мае назву азімута эліптычна-палярызаванага выпраменьвання[3] (ці коратка — азімут), а вугал, вызначаемы з умовы дзелі малой паўвосі да вялікай   — вугал эліптычнасці эліпса палярызацыі. Няцяжка заўважыць, што  ,   і   з’яўляюцца праекцыямі   на нейкія каардынатныя восі. У выніку незалежнымі являются тры параметры Стокса, паколькі:

 

Параметры Стокса можна звязать з велічынямі, непасрэдна вымяраемымі на вопыце. Няхай   і   — амплітуды змянення вектара   ў двух адвольных артаганальных накірунках, а   — рознасць фаз ваганняў у гэтых накірунках. Тады:

 

Заўвага: у дадатак да варыянтаў абазначэнняў  ,  ,  ,   ці  ,  ,  ,   у некаторых навуковых традыцыях можна сустрэць абазначэнні параметраў вектара  ,  ,  ,   або  ,  ,  ,   ці  ,  ,  ,  .

Прыватныя выпадкі правіць

Выразім з дапамогай параметраў Стокса лінейную палярызацыю. У гэтым выпадку рознасць фаз у любых артаганальных накірунках павінна быць роўная  , дзе   — цэлы лік. Тады атрымліваем

 

Няхай лабараторная вось адліку была выбрана гарызантальнай, як часта гэта й робіцца. Калі  , то атрымліваецца гарызантальная лінейная палярызацыя, калі  , то гэта ёсць вертыкальная лінейная палярызацыя.

У табліцы прыведзеныя значэнні параметраў Стокса для трох прыватных выпадкаў

Палярызацыя Параметры Стокса
       
Лінейная        
Правая кругавая        
Левая кругавая        

Вектары Стокса правіць

Часта чатыры параметры Стокса аб’ядноўваюць у адзін чатырохмерны вектар, што завецца вектарам Стокса:

 

Вектар Стокса ахоплівае прастору непалярызаванага, часткова палярызаванага і цалкам палярызаванага выпраменьвання. Для параўнання, вектар Джонса, які таксама ужываецца для апісання палярызацыі, можна выкарыстоўваць толькі для цалкам палярызаванага выпраменьвання, у выніку той больш карысны для задач, звязаных з кагерэнтным выпраменьваннем.

Уплыў аптычнай сістэмы на палярызацыю святла, якое падае на яе, і зададзенага вектарам Стокса, можна разлічыць з дапамогай пераўтварэння Мюллера.

Прыклады правіць

Ніжэй паказаныя вектары Стокса для некаторых простых варыянтаў палярызацыі святла.

Гарызантальная палярызацыя Вертыкальная палярызацыя Лінейная палярызацыя (+45°) Лінейная палярызацыя (−45°)
       
Левая кругавая палярызацыя Правая кругавая палярызацыя
   
Непалярызаванае святло
 

Параметры Стокса для квазіманахраматычнага выпраменьвання правіць

У квазіманахраматычным выпраменьванні прысутнічаюць хвалі розных, хоть і блізкіх частот. Няхай   і   — імгненныя амплітуды ў двух узаемна-перпендыкулярных накірунках. Тады параметры Стокса задаюцца наступнымі выражэннямі:[4]

 

Для вызначэння параметраў Стокса увядзем інтэнсіўнасць   ваганняў у накірунку, што ўтварае вугал   з накірункам восі Ox, калі іх y-кампанента запазняецца на велічыню   у адносінах да x-кампаненты. Тады

 

У адрозненне ад манахраматычнага выпраменьвання, у квазіманахраматычным выпадку параметры Стокса незалежныя і звязаныя няроўнасцю

 

Гэту няроўнасць можна растлумачыць, уявіўшы, што квазіманахраматычнае выпраменьванне складаецца з цалкам палярызаванага і цалкам палярызаванага выпраменьвання. На аснове гэтага можна ўвесці ступень палярызацыі:

 

Камплекснае прадстаўленне правіць

Увядзём камплексную інтэнсіўнасць лінейнае палярызаванае хвалі

 

Можна паказаць, што пры павароце   палярызацыйнага эліпса велічыні   і   остаются нязменнымі, а велічыні  ,   і   мяняюцца наступным чынам:

 

Дзякуючы гэтым уласцівасцям параметры Стокса можна звесці да трох абагульненых інтэнсіўнасцяў:

 

дзе   — поўная інтэнсіўнасць,   — інтэнсіўнасць кампаненты з кругавой палярызацыяй, а   — інтэнсіўнасць лінейна палярызаваной кампаненты выпраменьвання. Поўная інтэнсіўнасць палярызаванага выпраменьвання ёсць  , а арыентацыя і накіраванне кручэння вызначаюцца раўнаннямі

 

Паколькі  , а  , то

 

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. S. Chandrasekhar 'Radiative Transfer, Dover Publications, New York, 1960, ISBN 0-486-60590-6, page 25
  2. Thomas L. Wilson, Kristen Rohlfs, Susane Hüttemeister — Tools of Radio Astronomy, Springer, 2009, ISBN 978-3-540-85121-9, ISBN 978-3-540-85122-6
  3. ГОСТ 23778-79 Измерения оптические поляризационные. Термины и определения. — Государственный комитет СССР по стандартам. — М., 1979. — С. 2-3. — 16 с.
  4. М.Борн, Э. Вольф — Основы Оптики, М. «Наука», 1973

Літаратура правіць

  • E. Collett, Field Guide to Polarization, SPIE Field Guides vol. FG05, SPIE (2005). ISBN 0-8194-5868-6.
  • E. Hecht, Optics, 2nd ed., Addison-Wesley (1987). ISBN 0-201-11609-X.
  • William H. McMaster (1954). "Polarization and the Stokes Parameters". Am. J. Phys. 22: 351. Bibcode:1954AmJPh..22..351M. doi:10.1119/1.1933744.
  • William H. McMaster (1961). "Matrix representation of polarization". Rev. Mod. Phys. 33: 8. Bibcode:1961RvMP...33....8M. doi:10.1103/RevModPhys.33.8.

Спасылкі правіць