Парафасцыелапсоз

Парафасцыелапсоз — інвазійная хвароба дзікіх траваедных жывёл, якая выклікаецца гельмінтамі з роду парафасцыялопсіс (Parafasciolopsis).

Апісанне

правіць

Адзначана ў высакародных аленяў, казуль, ласёў. Жывёлы заражаюцца пры ўжыванні травы і вады, інвазаваных лічынкамі ўзбуджальніка.

Сімптомы

правіць

Хвароба праяўляецца знясіленнем і цырозам печані з ацёпамі падгрудка, жаўтушнасцю слізістых абалонак. Лячэнне не распрацавана. Меры барацьбы: знішчэнне прамежкавых гаспадароў узбуджальніка (малюска катушкі рагавой (Planorbarius corneus)) у месцах вадапою жывёл.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Литвинов В. Ф., Карасев Н. Ф. Трематодозы диких копытных Белоруссии. — Мн., 1981.