Парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі (Жодзіна)
Жодзіна
Парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі — парк у г. Жодзіна Мінскай вобласці Беларусі. Закладзены ў 1985 годзе. Займае плошчу 17,3 га. Знаходзіцца ў цэнтры горада, на рагу праспекта Міру і вуліцы 50 год Кастрычніка.
Парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк культуры і адпачынку[d] |
Плошча | 17,3 га |
Дата заснавання | 1985 |
Размяшчэнне | |
54°05′30″ пн. ш. 28°18′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Мінская вобласць |
Тут размяшчаецца галоўная гарадская сцэна для ўрачыстых выступленняў, фантан (адзіны ў горадзе), функцыянуюць 18 аб’ектаў для правядзення вольнага часу: 12 атракцыёнаў, у т.л. 7 механізаваных; 3 спартыўныя аб'екты (пункт пракату спартыўнага інвентару, спартыўны гарадок, дзіцячая горка); танцавальная і кірмашовая пляцоўкі; цір. Насельніцтву прапаноўваюцца 25 форм культурных паслуг: тэматычныя дыскатэкі, кірмашы, канцэрты, тэатралізаваныя паказы, гульнявыя праграмы, народныя гулянні, лекцыі, выстаўкі і інш.
Літаратура
правіць- Т. П. Краўчонак. Жодзінскі парк культуры і адпачынку імя 40-годдзя Перамогі // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх