Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (Мінск)
(Пасля перасылкі з Парк 60-годдзя Кастрычніка (Мінск))
Парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка (часам памылковая пазначаецца на картах як Парк імя 60-годдзя ўтварэння СССР[1]) — парк у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Матусевіча, Данілы Сердзіча, Альшэўскага і Жудро.
Парк імя 60-годдзя Кастрычніка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1977 |
Размяшчэнне | |
53°55′07″ пн. ш. 27°29′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі раён |
Раён горада | Ракаўская шаша |
Закладзены на месцы былой вёскі Падгрушава[2] 4 верасня 1977 г., аб чым сведчыць памятны знак пры ўваходзе ў парк[1].
Асаблівасцю парку імя 60-годдзя Кастрычніка з'яўляецца яго звілісты і пагорысты ландшафт. У ім усталяваны фантан і глыбінная пітная крыніца[3].
Парк з'яўляецца адной з пляцовак Фрунзенскага раёна для святочных гулянняў.
Зноскі
- ↑ а б РАСКРОЕМ КАРТЫ… Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЎПЛЫЎ НА ТАПАНІМІКУ ЗЯЛЁНЫХ МАСІВАЎ МІНСКА Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ УП «ЖЭС №43» Архівавана 21 студзеня 2013.