Федэральны Сход Швейцарыі
(Пасля перасылкі з Парламент Швейцарыі)
Федэральны Сход (ням.: Bundesversammlung, фр.: Assemblée fédérale, італ.: Assemblea federale, рэтарам.: Assamblea federala) — парламент Швейцарыі, які складаецца з двух палат — Савета Кантонаў (46 членаў) і Нацыянальнага Савета (200 членаў). Знаходзіцца ў Федэральным палацы ў Берне.
Федэральны сход Швейцарыі ням.: Bundesversammlung фр.: Assemblée fédérale італ.: Assemblea federale рэтарам.: Assamblea federala | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | двухпалатная | ||||
---|---|---|---|---|---|
Палаты | |||||
Савет кантонаў (верхняя палата) | |||||
Прэзідэнт Нацыянального савета | Андрэас Аебі | ||||
--- з партыі | ШНП | ||||
--- выбраны | 30 лістапада 2020 | ||||
Нацыянальны савет (ніжняя палата) | |||||
Прэзідэнт Савета кантонаў | Алекс Купрэхт | ||||
--- з партыі | ШНП | ||||
--- выбраны | 30 лістапада 2020 | ||||
Структура | |||||
Дэпутатаў | 246 200 членаў Нацыянальнага савета 46 членаў Савета кантонаў | ||||
Дата заснавання | 1848 | ||||
Дзяржава | Швейцарыя | ||||
Зала пасяджэнняў | |||||
Адрас залы пасяджэнняў | Федэральны палац, Берн | ||||
Вэб-сайт | parlament.ch (ням.) (фр.) (італ.) (рэт.) (англ.) |
Асноўныя функцыі
правіць- На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Федэральнага сходу выбіраюцца члены Федэральнага савета, прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт, федэральныя суддзі, канцлер і камандуючы арміяй (у выпадку крызісу або вайны).
- Федэральны Сход разглядае прашэнні аб памілаванні, асуджаных федэральным судом.
- Нараўне з Федэральным Саветам і Вярхоўным Судом, Федэральны Сход з’яўляецца адной з трох галін улады ў краіне і выконвае функцыі заканадаўчага органа.
Камітэты
правіцьЗаканадаўчыя камітэты:
- Камітэт па замежных справах,
- Камітэт па навуцы, адукацыі і культуры,
- Камітэт па пытаннях сацыяльнага забеспячэння і аховы здароўя,
- Камітэт па ахове навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага планавання і энергетыцы,
- Камітэт па бяспецы,
- Камітэт па транспарце і тэлекамунікацыях,
- Камітэт па пытаннях эканомікі і падаткаабкладання,
- Палітычны камітэт,
- Прававы камітэт,
- Камітэт грамадскіх работ.
Існуюць таксама некалькі наглядальных камітэтаў і Камітэт па памілаванні.