Парламенцкая дэмакратыя

Парламенцкая дэмакратыя — форма дэмакратыі, пры якой урад прызначаецца дэпутатамі парламента, у супрацьлегласць прэзідэнцкаму кіраванню. У парламенцкай дэмакратыі заканадаўчы орган улады дэлегуе сваіх прадстаўнікоў у выканаўчыя міністэрствы і ажыццяўляе нагляд над імі. У некаторых разнавіднасцях гэтай сістэмы пасада кіраўніка дзяржавы прадугледжана пажыццёвай або перадаецца па спадчыне, аднак, яе паўнамоцтвы вельмі абмежаваны і яна адыгрывае прадстаўніцкую або цырыманіяльную ролю. У прыватнасці, парламенцкая дэмакратыя можа спалучацца з парламентарнай манархіяй. У гэтых выпадках кіраўнік урада звычайна называецца прэм'ер-міністрам. Іншым асобным выпадкам парламенцкай дэмакратыі з'яўляецца парламенцкая рэспубліка, дзе кіраўнік дзяржавы перыядычна абіраецца парламентам, або яго функцыі выконвае старшыня ўрада.

Дэмакратыя
Каштоўнасці
Законнасць · Роўнасць

Свабода · Правы чалавека
Права на самавызначэнне

Кансэнсус · Плюралізм
Тэорыя
Тэорыя дэмакратыі
Разнавіднасці
Афінская

Буржуазная
Імітацыйная
Кансацыянальная
Ліберальная
Мажарытарная
Парламенцкая
Плебісцытарная
Прадстаўнічая
Пратэкціўная
Прамая
Сацыялістычная
Сацыяльная
Суверэнная
Хрысціянская

Электронная
Выканаўчая ўлада
Партал:Палітыка · правіць