Парламенцкія выбары на Кіпры (2011)
Парламенцкія выбары ў Рэспубліцы Кіпр прайшлі 22 мая 2011 года.
Перад выбараміПравіць
На 56 месцаў Палаты Прадстаўнікоў, які прадстаўляе грэчаскую абшчыну вострава, прэтэндуе 412 кандыдатаў ад 10 партый і рухаў[1]. 24 месцы, замацаваныя Канстытуцыяй за турэцкай абшчынай вострава, застануцца вакантнымі. Яшчэ тры месцы замацавана за нацыянальнымі і рэлігійнымі меншасцямі Кіпра — армянамі, каталікамі і маранітамі. На 21 месца ад Нікасіі прэтэндуе 142 кандыдаты (6,76 чалавек на месца), на 12 месцаў ад Лімасола — 86 (7,17), на 11 месцаў ад Фамагусты — 77 (7), на 5 месцаў ад Ларнакі — 50 (10), на 4 месцы ад Пафаса — 34 (8,5), на 3 месцы ад Кірэніі — 23 кандыдата (7,67)[1]. За месца ад армянскай абшчыны падужаюцца незалежны Андранік Ашчан і прадстаўнік АРФ «Дашнакцуцюн» Вардгес Махтэсян[2]. У барацьбе за месца ад каталіцкай абшчыны таксама ўдзельнічаюць два кандыдаты, ад мараніцкай абшчыны — пяць кандыдатаў[1].
Найбольшыя рэйтынгі — у камуністычнай Прагрэсіўнай партыі працоўнага народа і правага Дэмакратычнага аб’яднання, разрыў паміж якімі, паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, складае меней 1 %[3].
ВынікіПравіць
Партыя | Галасоў | Месцаў | ? | |
---|---|---|---|---|
Дэмакратычнае аб’яднанне | 138 682 (34,28 %) | 20 | ▲ 2 | |
Прагрэсіўная партыя працоўнага народа | 132 171 (32,67 %) | 19 | ▲ 1 | |
Дэмакратычная партыя | 63 763 (15,76 %) | 9 | ▼ 2 | |
Рух за сацыял-дэмакратыю | 36 113 (8,93 %) | 5 | 0 | |
Еўрапейская партыя | 15 711 (3,88 %) | 2 | ▼ 1 | |
Партыя зялёных | 8960 (2,21 %) | 1 | 0 |
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ а б в Elections: full steam ahead , Cyprus Mail (04.05.2011).
- ↑ С приближением парламентских выборов на Кипре борьба между кандидатами-армянами усиливается , news.am (05.05.2011).
- ↑ Политика:Кипр-Парламент-Выборы , Euronews/ИТАР-ТАСС (19.05.2011).
СпасылкіПравіць
- Прамежкавы даклад АБСЕ (23.03.2011) (англ.) (PDF)