Дашнакцуцюн
Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (АРФ), Дашнакцуцюн (арм.: Հայ Յեղափոխական Դաշնակցութիւն (ՀՅԴ) — «Армянская рэвалюцыйная супольнасць») — адна з найстарэйшых армянскіх палітычных партый. Створана ў 1890 годзе ў Тыфлісе (Тбілісі).
Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (Дашнакцуцюн) | |
---|---|
арм.: Հայ Յեղափոխական Դաշնակցութիւն | |
Лідар | Грант Аўсепавіч Маргаран |
Заснавальнік | Christapor Mikaelian[d], Stepan Zorian[d] і Simon Zavaryan[d] |
Дата заснавання | 1890, Тыфліс |
Штаб-кватэра | Ерэван |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыялізм, левы нацыяналізм, патрыятызм[1][2][3][4][5][6] |
Інтэрнацыянал | Сацыялістычны |
Колькасць членаў | каля 32000 (2007)[7] |
Дэвіз | «Մահ կամ ազատութիւն» («Смерць ці воля») |
Месцаў у Нацыянальным сходзе Арменіі |
5 / 131 |
Партыйны друк | газета «Еркір», часопіс «Дрошак» |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (2 чал.) |
Сайт | arfd.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйная назва на рускай мове — Армянская революционная федерация «Дашнакцутюн» (АРФ «Дашнакцутюн»). Праграмай 1894 года зафіксаваны прынцыпы раўнапраўя народаў і рэлігій, развіццё нацыянальнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на прынцыпах калектывізму. Тэрарызм, таксама быў улучаны партыяй у тактычны арсенал[8].
У 1918—1920 гадах «Дашнакцуцюн» — кіруючая партыя ў Рэспубліцы Арменіі.
З дня абвяшчэння незалежнасці 28 мая 1918 г., Арменія была ў бесперапынных войнах амаль з усімі сваімі суседзямі, апроч Ірана — з Турцыяй, Грузіяй, Азербайджанам. І як завяршальны этап, у выніку ўварвання і ваенных дзеянняў супольных войскаў турэцкіх кемалістаў, расійскіх бальшавікоў і азербайджанцаў, у снежні 1920 г., Рэспубліка Арменіі спыніла сваё існаванне. Арменія абвяшчалася незалежнай сацыялістычнай рэспублікай, створаны Часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт у складзе 5 членаў ад Камуністычнай партыі і левых дашнакаў, і 2 членаў Дашнакцуцюн па пагадненні з камуністамі.
У 1907—1960 гадах — член Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. З 1996 года зноў бярэ ўдзел у яго працы ў якасці назіральніка, у 1999 годзе атрымала кансультацыйны статус, а з 2002 года аднавіла паўнапраўнае членства ў гэтай арганізацыі[9].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ "Armenian Nationalist Party Threatens President Over Turkey Protocols". Yerevan. Radio Free Europe/Radio Liberty. 14 January 2010. Праверана 7 September 2014.
- ↑ Cornell, Svante E. (2011). Azerbaijan Since Independence. Armonk, New York: M.E. Sharpe. p. 11. ISBN 9780765630049.
Drawn equally to socialism and nationalism, the ARF...
- ↑ Abbasov, Shahin (15 October 2010). "Azerbaijan: Baku Reaches Out to Armenian Hard-liners in Karabakh PR Bid". EurasiaNet. New York. Open Society Institute. Праверана 7 September 2014.
...Armenian Revolutionary Federation-Dashnaktsutiun, a nationalist Armenian party...
- ↑ Դաշնակցության սոցիալիզմի մոդելը [The Socialist Model of Dashnaktsutyun] (арм.)(недаступная спасылка). parliamentarf.am. Armenian Revolutionary Federation faction in the National Assembly of the Republic of Armenia (9 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2016. Праверана 31 жніўня 2016.
- ↑ Evaluation Report on Armenia on Transparency of party funding . Strasbourg,: Council of Europe (3 снежня 2010). — «Armenian Revolutionary Federation Party (ARF, socialist)»
- ↑ Hovannisian, Richard G. (1971). "Russian Armenia. A Century of Tsarist Rule". Jahrbücher für Geschichte Osteuropas. 19 (1). Franz Steiner Verlag: 40.
- ↑ Դաշնակցությունը հույս ունի մնալ իշխանության մեջ
- ↑ Christopher Rice. Russian Workers and the Socialist-Revolutionary Party Through the Revolution of 1905-07. — Macmillan Press, 1988. — С. 140. — 272 с.Арыгінальны тэкст (англ.)
As the Dashnaktsutyun Party also included terror in its tactical armoury, it would not be surprising if ex-Dashnaks turned out to be an important source of recruitment for the PSR. The combat detachment itself was disbanded by 1908 and replaced by a smaller 'collective'.
- ↑ La F.R.A. Dachnaktsoutioun rejoint l’Internationale Socialiste Архівавана 4 снежня 2006. (фр.)
Літаратура
правіць- Оганесян, Эдуард. Век борьбы. — Тт. 1, 2. — Мюнхен — Москва, 1991.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт партыі (арм.)
- Газета «Еркир» Архівавана 31 мая 2011. — Афіцыйнае выданне Вярхоўнага органа Арменіі АРФ Дашнакцуцюн.
- Дашнакцуцюн, партыя
- Патрыятычныя песні Дашнакцуцюна
- Карапетян Л. И. Из истории армянских политических партий на Кубани. Центр понтийско-кавказских исследований. Краснодар, 1995 Архівавана 7 сакавіка 2012.