Парламенцкія выбары ў Германіі (1928)
Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 20 мая 1928 года[1]. Сацыял-дэмакратычная партыя засталася найбуйнейшай партыяй у Рэйхстагу, павялічыўшы сваю прысутнасць да 153 месцаў з 491[2]. Яўка выбаршчыкаў склала 75,6 %[3]. Фарміраванне кааліцыйнага ўрада не ўяўляла фармальных цяжкасцяў, аднак амаль з самага пачатку ў ім выявіліся трэнні паміж «веймарскай кааліцыяй» (СДПГ, каталіцкая партыя Цэнтра і Нямецкая дэмакратычная партыя) і больш правай Нямецкай народнай партыяй.
20 мая 1928 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 75,6% ▼ 3.2% | ||
![]() ![]() ![]() |
![]() |
![]() | |
Глава партыі: | Герман Мюлер Ота Вельс Артур Крыспен |
Куна фон Вэстарп | Вільгельм Маркс |
Партыя: | СДПГ | Нямецкая нацыянальная народная партыя | Партыя цэнтра |
Глава партыі з: | 1919 | 1924 | 1922 |
мінулая колькасць месцаў: | 131 | 103 | 69 |
Месцаў атрымана: | 153 (▲22) | 73 (▼30) | 61 (▼8) |
Галасоў: | 9 152 979 (29,8%) |
4 381 563 (14,2%) |
3 712 152 (12,1%) |
Змена долі галасоў: | ▲3,8% | ▼6,3% | ▲1,5% |
![]() |
![]() |
![]() | |
Глава партыі: | Эрнст Тэльман | Густаў Штрэземан | Эрых Кох-Везер |
Партыя: | Камуністычная партыя Германіі | Нямецкая народная партыя | Нямецкая дэмакратычная партыя |
Глава партыі з: | 1925 | 1919 | 1924 |
мінулая колькасць месцаў: | 45 | 51 | 32 |
Месцаў атрымана: | 54 (▲9) | 45 (▼6) | 25 (▼7) |
Галасоў: | 3 264 793 (10,6%) |
2 679 703 (8,7%) |
1 479 374 (4,8%) |
Змена долі галасоў: | ▲1,6% | ▼1,4% | ▼1,5% |
![]() Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1928) |
Акрамя СДПГ, электаральны поспех спадарожнічаў камуністам і кансерватыўнай Імперскай партыі сярэдняга класа. Нямецкая нацыянальная народная партыя засталася на фармальным другім месцы, але знізіла прадстаўніцтва ў рэйхстагу з 20% да 14% галасоў.
Незадоўга да таго рэфармаваная Нацыянал-сацыялістычная партыя ўдзельнічала ў выбарах, аднак здолела правесці ў Рэйхстаг толькі 12 дэпутатаў. Магчымая прычына складаецца ў тым, што Гітлер мала цікавіўся гэтымі выбарамі, аддаючы перавагу сканцэнтраванню на ўмацаванні сваіх пазіцый унутры партыі.
Вынікі правіць
Партыя | Галасоў | % | Месцаў | |
---|---|---|---|---|
Выбары 20 мая 1928 | ||||
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі | 9 152 979 | 29.76 | 153 | |
Нямецкая нацыянальная народная партыя | 4 381 563 | 14.25 | 73 | |
Партыя цэнтра | 3 712 152 | 12.07 | 61 | |
Камуністычная партыя Германіі | 3 264 793 | 10.62 | 54 | |
Нямецкая народная партыя | 2 679 703 | 8.71 | 45 | |
Нямецкая дэмакратычная партыя | 1 479 374 | 4.81 | 25 | |
Партыя нямецкага сярэдняга класу | 1 387 602 | 4.519 | 23 | |
Баварская народная партыя | 945 644 | 3.07 | 17 | |
Нацысцкая партыя | 810 127 | 2.63 | 12 | |
Хрысціянска-нацыянальная партыя сялян і фермераў | 571 891 | 1.86 | 9 | |
Партыя за грамадзянскія правы і дэфляцыю | 509 471 | 1.66 | 2 | |
Нямецкая партыя фермераў | 481 254 | 1.56 | 8 | |
Сельскагаспадарчая ліга | 199 548 | 0.65 | 3 | |
Нямецка-Гановерская партыя | 195 555 | 0.64 | 4 | |
Саксонскія сяляне | 127 700 | 0.64 | 2 | |
Іншыя | 853 891 | 2.76 | 0 | |
Несапраўдных галасоў | 412 542 | 1.32 | ||
Усяго | 31 165 789 | 100 | 491 | |
Зарэгістравана выбаршчыкаў/яўка | 41 224 678 | 75.60 | ||
Крыніца: Nohlen & Stöver, Gonschior.de |
Зноскі
- ↑ Dieter Nohlen & Philip Stöver (2010) Elections in Europe: A data handbook, С. 762 ISBN 978-3-8329-5609-7
- ↑ Nohlen & Stöver, С. 790
- ↑ Nohlen & Stöver, С. 777