Нямецка-Гановерская партыя
Няме́цкая гановерская па́ртыя (ням.: Deutsch-Hannoversche Partei, DHP), таксама вядомая, як Вельфская партыя (ням.: Welfenpartei) — кансерватыўная, федэралісцкая палітычная партыя Германскай імперыі і Веймарскай рэспублікі.
Нямецкая гановерская партыя | |
---|---|
ням.: Deutsch-Hannoversche Partei | |
Дата заснавання | 1867 |
Дата роспуску | 1933 |
Краіна | |
Ідэалогія | кансерватызм, федэралізм, хрысціянская дэмакратыя і манархізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПартыя была заснавана ў 1867 годзе ў знак пратэсту супраць анексіі Каралеўства Гановер Каралеўствам Прусія пасля Аўстра-прускай вайны[1]. Яны хацелі адраджэння Гановерскага каралеўства і звароту канфіскаваных актываў былога кіруючага Дома Вельфа[2]. Таму партыю таксама называлі Welfen, і яна мела наймацнейшую падтрымку ў сельскіх раёнах вакол Гановера[1].
У рэйхстагу дэпутаты НГП звычайна выступалі ў якасці саюзнікаў антыпрускай парламенцкай групы партыі Цэнтра на чале з Людвігам Віндхорстам, які, хоць і быў католікам і лідарам партыі «Цэнтр», але займаў пасаду гановерскага міністра юстыцыі і быў лаяльны да Дома Вельфа[3]. З 1890 партыю ўзначаліў Георг фон дэр Дэкен.
Падчас Нямецкай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў НГП выступала за аб’яўленне Свабоднай дзяржавы Гановер у межах Веймарскай Рэспублікі і дамогся правядзення 19 мая 1924 года плебісцыту ў прускай правінцыі Гановер. Аднак на рэферэндум прыйшло менш адной трэцяй колькасці грамадзян, якія мелі права ўдзельнічаць, неабходнай для прыняцця паўнамоцтваў. Параза паскорыла заняпад партыі, і ў наступныя гады шмат яе членаў далучылася да ўзрастаючай нацысцкай партыі, іншыя — да каталіцкага Цэнтра. У 1933 годзе НГП, як і іншыя кансерватыўныя і ліберальныя партыі, распусцілася, каб прадухіліць забарону нацысцкага рэжыму.
Пасля Другой сусветнай вайны, як спадчынік НГП, была сфармавана партыя пад назвай ням.: Niedersächsische Landespartei («Ніжнесаксонская Дзяржаўная партыя»). З 1947 года гэтая партыя была вядома, як Нямецкая партыя (DP). Да 1953 года група раскольнікаў з НП сфармавала новую НГП, якая ўрэшце далучылася да рэшткаў Нямецкай партыі ў 1962 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Vincent E McHale (1983) Political parties of Europe, Greenwood Press, С. 420 ISBN 0-313-23804-9
- ↑ Taddey, Gerhard (1979) Lexikon der deutschen Geschichte. Personen. Ereignisse. Institutionen, Alfred Kröner Verlag, С. 253
- ↑ Pages 260—261, A history of modern Germany, 1840—1945 Хаджо Холбарн
Літаратура
правіць- Hans Prilop: Die Vorabstimmung 1924 in Hannover. Untersuchungen zur Vorgeschichte und Geschichte der Deutsch-Hannoverschen Partei im deutschen Kaiserreich und in der Weimarer Republik. phil. Diss., Hamburg: Universität, 1954.
Нямецка-Гановерская партыя на Вікісховішчы |