Парламенцкія выбары ў Грэцыі (2015)

Аб правядзенні новых пазачарговых выбараў у парламент Грэцыі ў студзені 2015 было афіцыйна абвешчана 29 снежня 2014 г, пасля таго як бягучы парламент, сфармаваны ў чэрвені 2012 года, не змог абраць прэзідэнта Грэцыі і быў распушчаны. Тады пазачарговыя парламенцкія выбары былі прызначаныя на 25 студзеня 2015.[1]

Перадумовы правіць

У канцы лістапада 2014 года ў Грэцыі прайшлі ўсеагульныя забастоўкі супраць мер жорсткай эканоміі.[2] Пасля гэтага апазіцыйныя партыі і ў першую чаргу кааліцыя «СІРЫЗА» сталі выступаць з патрабаваннем новых датэрміновых парламенцкіх выбараў. Гэтыя патрабаванні прывялі да таго, што прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас і віцэ-прэм'ер Эвангелос Венізелас ініцыявалі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, звярнуўшыся да старшыні парламента з просьбай прызначыць працэдуру абрання новага прэзідэнта Грэцыі на 17 снежня 2014 г. У снежні 2014 года ў парламенце Грэцыі прайшлі тры туры выбараў прэзідэнта Грэцыі: першы тур прайшоў 17 снежня 2014, другі тур адбыўся 23 снежня, і трэці тур прайшоў 29 снежня.

Выбарчая кампанія правіць

Апытанні грамадскага меркавання казалі пра тое, што перамагчы мусіла «Кааліцыя радыкальных левых». За тыдзень перад выбарамі яна павысіла свой рэйтынг да 36%, у той час, як за кансерватыўную “Новую Дэмакратыю” збіралася аддаць свае галасы менш за 31% выбаршчыкаў. У выпадку перамогі СІРЫЗА, яе кіраўнік Алексіс Цыпрас абяцаў грэкам адмовіцца ад мераў жорсткай эканоміі, пераглядзець умовы выдавання фінансавай дапамогі і дамагчыся ад крэдытораў яшчэ аднаго буйнамаштабнага спісання грэцкіх пазыкаў.[3]

Вынікі выбараў правіць

Партыя Галасоў % Месцаў Δ
Кааліцыя радыкальных левых (SYRIZA) 2,244,960 36,34 % 149 78
Новая дэмакратыя (ND) 1,717,927 27,81 % 71 53
Залаты світанак (XA) 388,238 6,28 % 17 -
Рака (Potami) 373,672 6,05 % 17 новая
Камуністычная партыя Грэцыі (KKE) 337,962 5,47 % 15 3
Незалежныя грэкі (ANEL) 293,240  4,75% 13 7
ПАСОК (PASOK-DP) 289,314 4,68 % 13 7
Рух дэмакратычных сацыялістаў (KIDISO) 152,148 2,46 % 0 новая
Саюз цэнтрыстаў (EK) 110,175 1,79 % 0 -
Teleia (Apostolos Gkletsos) 109,473 1,77 % 0 новая
Народны праваслаўны заклік (LAOS) 63,647 1,03% 0 -
Фронт грэцкіх антыкапілістычных левых (MARS) 39,420 0,64 % 0 -
Зялёныя-дэмакратычныя левыя (Prasinoi-DIMAR) 30,056 0,49 % 0 17
Іншыя партыі 0,36% 0 -
Усяго 6,178,481 100% 300
Сапраўдныя бюлетэні 6,178,481 97,64
Несапраўдныя бюлетэні 149,446 2,36
Яўка 6,327,927 63,87

Стварэнне ўрада правіць

Перамогшая партыя «СІРЫЗА» на наступны дзень пасля выбараў абвясціла аб фарміраванні кіруючай кааліцыі ў складзе: левая партыя СІРЫЗА і правацэнтрысцкая партыя «Незалежныя грэкі».[4] У гэты ж дзень 26 студзеня 2015 г. Алексіс Цыпрас прыняў прысягу ў якасці прэм'ер-міністра і атрымаў ад прэзідэнта мандат на стварэнне ўрада . На наступны дзень 27 студзеня 2015 Цыпрас абвясціў склад новага кабінета міністраў, у які ўвайшлі 20 чалавек. Новы грэцкі ўрад паставіў пад сумнеў заяву Еўрасаюза з асуджэннем абстрэлу прарасейскімі баевікамі Марыупаля 25 лютага 2015 года. Грэкі спрабавалі выдаліць з заявы радок, у якім адказнасць за бамбаванне ўскладалася на Расею, але ў выніку дадалі пра асаблівую пазіцыю Грэцыі[5]

Зноскі правіць

  1. http://ua.euronews.com/2014/12/29/ Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. http://ua.euronews.com/2014/11/27/(недаступная спасылка)
  3. http://euroradio.fm/
  4. http://euroradio.fm/urad-grecyi-skladuc-levyya-radykaly-i-pravyya-papulisty
  5. http://nashaniva.by/?c=ar&i=143229