Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла
Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аўтарства ананімнага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
| ||
невядома | ||
Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла. 1640-я | ||
Матэрыял | палатно і алейныя фарбы | |
---|---|---|
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск | ||
(інв. ЗЖ-141) |
Параўнанне з творамі Петэра Данкерца дэ Рыя дазваляе прыпісаць партрэт з мінскай калекцыі мастакам яго кола[1].
Гісторыя
правіцьПаходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 74; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968 года)[1].
Рэстаўрыраваны ў Нясвіжы ў XIX стагоддзі[2], у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым у 1968—1975 гадах (Ленінград)[1].
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].
Апісанне
правіцьАльбрэхт Станіслаў апрануты ў французскі палацавы касцюм па іспанскай модзе (фр.: costume d'espagnole)[3]. Ён складаецца з кароткага чорнага каптана, які аблягае стан і па засцежцы да таліі аздоблены вузкай паскай белага шоўку, і кароткіх да каленяў штаноў, калашыны якіх заканчваюцца фестонамі[3]. На каптан апрануты кароткі шырокі плашч-накідка, паверх якога выпушчаны блакітны адкладны каўнер, абшыты белымі карункамі. Манжэтамі з блакітнага шоўку з карункамі аздоблены і рукавы каптана[3].
На нагах Альбрэхта Станіслава абуты чорныя тупаносыя боты з залатымі шпорамі і вялізнымі адваротамі, запоўненымі белымі карункамі[3].
Выстаўкі
правіць- Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
- Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993
- Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994
Зноскі
- ↑ а б в г Жывапіс барока 2003, с. 60-61.
- ↑ Опись портретов. К. 8. № 74.
- ↑ а б в г Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Літаратура
правіць- Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 69-70. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.