Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага (Нясвіж)

«Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная, верагодна, пасля 1795 года. Месцазнаходжанне невядома[1].

Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага. пасля 1795 года
Матэрыял Палатно, алей
невядома

Апісанне правіць

 
Марчэла Бачарэлі. Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага

Партрэт паўтарае вобраз Станіслава Аўгуста Панятоўскага, апошняга манарха Рэчы Паспалітай, створаны Марчэла Бачарэлі. На здымку ў Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук у ніжнім куце размешчана папяровая наклейка з лічбамі 21. Падобныя наклейкі з нумарамі невядомы на іншых жывапісных творах, якія знаходзіліся ў Нясвіжскім замку. У інвентарах таксама адсутнічаюць згадкі пра такі партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Калі выява сапраўды была ў зборах Нясвіжа, то, магчыма, прывезена туды з нейкага іншага маёнтка[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.