Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Ф. Ц. Пуставіт)
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрада імя Кірава (арганізаваны ў жніўні 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Халопеніцкага, Крупскага, Барысаўскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (771 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 771 партызан (28.6.1944) |
Дыслакацыя | Халопеніцкі, Крупскі, Барысаўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Ф. Ц. Пуставіт |
Склад
правіць- атрад імя Кірава;
- атрад імя Фрунзе;
- атрад «За перамогу»;
- атрад «Чацвёрты».
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісары
правіцьНачальнікі штаба
правіць- П. Р. Сівакоў (выконваў абавязкі);
- В. А. Шаркоў;
- А. М. Гамеза.
Гісторыя
правіцьПартызаны наносілі ўдары па камунікацыях на чыгуначным участку Барысаў — Крупкі і прылеглых да яго дарогах. Падарвалі і спалілі 15 мастоў на грунтавых і шашэйных дарогах, у студзені 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на гарнізон у вёсцы Красналукі Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1943 года вялі баі з карнікамі на рацэ Гурба ў Халопеніцкім раёне і каля вёсак Сялец і Пастрэжжа Бягомльскага раёна. У снежні 1943 года спалілі ў Барысаве 5 нямецкіх складоў. Зрабілі 2 дыверсію ўздоўж чыгункі Мінск — Барысаў, каб падарваць падземны кабель, які злучаў фронт са стаўкай Гітлера. У чэрвені — ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ачышчалі тэрыторыю Халопеніцкага і Барысаўскага раёнаў ад варожых груп.
Памяць
правіцьУ 1965 годзе ў вёсцы Жортай Барысаўскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.