Партызанская група «Арлы»

Партызанскіая група на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская група «Арлы» (спецгрупа НКДБ) — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ганцавіцкага, Лагішынскага, Лунінецкага раёнаў у 1943-1944 гадах. Камандзір — Дз. М. Сакалінскі.

Партызанская група «Арлы»
Гады існавання 19431944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне НКДБ БССР
Тып Спецгрупа НКДБ БССР
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Дыслакацыя Ганцавіцкі, Лагішынскі, Лунінецкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Дз. М. Сакалінскі

Гісторыя

правіць

12 снежня 1943 года група была перапраўлена ў тыл ворага. Група праводзіла дыверсійную дзейнасць: байцы пусцілі пад адхон 10 эшалонаў, разбілі 73 вагоны і платформы, знішчылі 14 аўтамабіляў, узарвалі 5 мастоў на аўтадарогах. У баях і засадах было знішчана больш за 500 нямецкіх салдат і афіцэраў. У красавіку 1944 года ўдзельнічала ў разлажэнні хатыніцкага паліцэйскага гарнізона. Група праводзіла збор звестак аб месцах дыслакацыі, колькасці, узбраенні гарнізонаў і апорных пунктаў праціўніка, выяўляла склады з боепрыпасамі. 12 ліпеня 1944 года група злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Партызанская група «Арлы» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 452. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.