Партызанскі атрад імя Сяргея

савецкае партызанскае падраздзяленне

Партызанскі атрад імя Сяргеясавецкі партызанскі атрад, створаны 8 студзеня 1942 года ў Себежскім раёне Калінінскай вобласці РСФСР на базе групы ваеннаслужачых-акружэнцаў на чале з Сяргеем Барысавічам Майсеенкам, якая на тэрыторыі Беларускай ССР папоўнілася мясцовымі групамі[1]. З мая 1942 года пачала насіць назву атрад імя Сяргея, у гонар загінулага 18 мая 1942 года камандзіра атрада С. Б. Майсеенкі[1].

Партызанскі атрад імя Сяргея
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
 РСФСР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага
Тып партызаны
Функцыя змаганне з нямецкімі акупацыйнымі сіламі
Колькасць 56 партызан (май 1942)
[1]196 партызан (ліпень 1944)
Дыслакацыя Себежскі раён Калінінскай вобласці РСФСР, Расонскі, Асвейскі, Дрысенскі раёны БССР
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна

Гісторыя дзейнасці

правіць

Да ліпеня 1942 года атрад дзейнічаў самастойна, аднак у некаторых крыніцах указана, што 21 мая 1942 года ў сувязі з недахопам зброі і для актывізацыі баявых дзеянняў адбылося аб’яднанне атрадаў імя Сяргея і «Дубняка» (налічваў 70 чалавек)[1]. Рашэнне аб аб’яднанні было прынята на агульным сходзе партызан двух атрадаў у в. Мыленкі (Асвейскі раён). Камандзірам аб’яднанага падраздзялення быў выбраны С. Х. Каракін[1]. Да аб’яднання атрад налічваў 56 чалавек. Новаствораны атрад атрымаў назву «Сяргееўскі»[1].

12 чэрвеня 1942 года партызанскі атрад І. К. Захарава і «Сяргееўскі» агульнай колькасцю да 200 чалавек нанеслі ўдар па мястэчку Полішчына, якое служыла акупантам базай для барацьбы з партызанамі і мясцовым насельніцтвам[1].

У ліпені 1944 года атрад у складзе 196 чалавек злучыўся з Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміяй.

Камандзіры

правіць
  • Сяргей Барысавіч Майсееенка (студзень—18 мая 1942 года; загінуў)
  • Сцяпан Харлампіевіч Каракін (май—чэрвень 1942 года)
  • Мікалай Сцяпанавіч Сянько (кастрычнік 1942—сакавік 1943 гадоў)
  • Шайхуш Нігамаевіч Нігамаеў (сакавік—лістапад 1943 года)
  • Іван Мікалаевіч Лысоў (лістапад 1943—ліпень 1944 гадоў)

Камісары

правіць
  • Разітдзін Інсафутдзінавіч Інсафутдзінаў (студзень—май 1942 года)
  • І. І. Ускоў (май 1942 года)[1]
  • Дзяніс Уладзіміравіч Казлоўскі (ліпень 1942 года; загінуў)
  • Канстанцін Канстанцінавіч Базыленка (жнівень 1942 года)
  • Аляксандр Сяргеевіч Поснікаў (жнівень—верасень 1942 года)
  • в. а. Шайхуш Нігамаевіч Нігамаеў (кастрычнік—снежань 1942 года)
  • Васіль Ягоравіч Кручкоў (снежань 1942—чэрвень 1943 гадоў; загінуў)
  • Іван Міхайлавіч Лысоў (чэрвень—лістапад 1943 года)
  • Васіль Іванавіч Сяркоў (лістапад 1943—сакавік 1944 гадоў)
  • Мікалай Фёдаравіч Грыгор’еў (сакавік—ліпень 1944 года)

Начальнікі штаба

правіць
  • Мікалай Андрэевіч Кічасаў (студзень—май 1942 года)
  • Васіль Іванавіч Сяркоў (ліпень 1942—лістапад 1943 гадоў)
  • Сцяпан Іванавіч Кісялёў (лістапад 1943 года; загінуў)
  • Павел Іванавіч Сувораў (лістапад 1943—сакавік 1944 гадоў)
  • Васіль Іванавіч Сяркоў (сакавік—ліпень 1944 года)

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Крыварот, А. А. Узаемадзеянне партызанскіх груп, атрадаў і брыгад Беларусі, Калінінскай вобласці, Латвіі па стварэнні Расонка-Асвейскай партызанскай зоны / А. А. Крыварот // Расонскі край: гісторыя, культура, людзі: да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава: зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Расонскі раённы выканаўчы камітэт. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 225, [1] с., [3] л. каляр. іл., партр. — С. 102—113. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). — ISBN 978-985-08-2543-8.

Літаратура

правіць
  • Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: в 3 т. / [Институт истории партии при ЦК КПБ ― Филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 1: [Начало войны ― осень 1942 г.] / Л. В. Аржаева и др. — Минск: Беларусь, 1983. — 590, [1] с., [59] л. ил., портр., факсим., карт: ил. — С. 493.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / Беларуская энцыклапедыя. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1994. — 557 с. — С. 143—144. — ISBN 5-85700-118-8.