Партыя зялёных (ЗША)

Партыя зялёных Злучаных Штатаў (англ.: Green Party of the United States) — палітычная партыя ЗША. Афіцыйным часам заснавання прынята лічыць 2001 год пасля аб’яднання добраахвотніцкіх зялёных партый і арганізацый ЗША. Але так як кандыдаты ад гэтых партый раней прымалі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 1996 і 2000 гадоў, неафіцыйная дата заснавання партыі прымаецца 1984 або 1991 год.

Партыя зялёных
англ.: Green Party of the United States
Выява лагатыпа
Заснавальнік Howie Hawkins[d]
Дата заснавання красавік 2001
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія зялёная палітыка[d], eco-socialism[d], антыкапіталізм, сацыял-дэмакратыя і progressivism in the United States[d]
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 248 189[1]
Сайт gp.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першая ў ЗША Партыя зялёных была створана ў 1980 годзе. Найбольшага поспеху «зялёныя» дамагліся на прэзідэнцкіх выбарах 2000 года, калі вылучаны партыямі «зялёных» асобных штатаў папулярны ў краіне адвакат і актывіст Ральф Нейдэр набраў 2 883 105 галасоў (каля 2,7 %). У 2001 годзе прыхільнікі Нейдэра з ліку членаў розных «зялёных» партый і арганізацый ЗША аб’ядналіся, утварыўшы Партыю «зялёных» Злучаных Штатаў (англ.: Green Party of the United States), якая ў цяперашні час з’яўляецца асноўнай нацыянальнай партыяй «зялёных» у краіне.

Па дадзеных бюлетэня Ballot Access News «зялёныя» з’яўляюцца другой сярод трэціх партый ЗША. На Кастрычнік 2012 года іх прыхільнікамі зарэгістраваліся 250 682 выбаршчыкаў (0,24 % з ліку зарэгістраваных выбаршчыкаў). Да лютага 2016 года колькасць зарэгістраваных прыхільнікаў крыху знізілася, да 242 023 чалавек (0,24 %). На 2016 год больш за 130 «зялёных» займаюць выбарныя пасады па ўсёй тэрыторыі ЗША, але ў асноўным на мясцовым узроўні, пры гэтым большасць з іх выйгравалі галасавання як беспартыйныя. Усяго з моманту заснавання больш за 1000 яе членаў дамагаліся поспеху на выбарах.

Палітычная праграма правіць

Прытрымліваюцца левацэнтрысцкіх поглядаў, заснаваных на «зялёнай палітыцы», сацыял-дэмакратыі, папулізме і прагрэсівізме. Нягледзячы на ўсе міжфракцыйныя супярэчнасці, партыя выступае[2]:

  • За абарону навакольнага асяроддзя;
  • За сацыяльную справядлівасць;
  • За пацыфісцкую знешнюю палітыку;
  • За неіерархічную партысіпатыўную дэмакратыю;
  • За легалізацыю абортаў у поўнай меры;
  • За аднаполыя шлюбы;
  • за дзяржаўны кантроль над асабістай агнястрэльнай зброяй грамадзян;
  • Супраць гвалту;
  • За дэцэнтралізацыю органаў улады;
  • За грамадскую эканоміку;
  • За правы жанчын.

Удзел у прэзідэнцкіх выбарах правіць

Год Кандыдат у прэзідэнты Кандыдат у віцэ-прэзідэнты Атрымана галасоў павелічэнне/ памяншэнне %
1996 Ральф Нейдэр Вайнона ЛаДак 685 297
2000 Ральф Нейдэр Вайнона ЛаДак 2 882 955 320,6
2004 Дэвід Коб Пот ЛаМарт 119 859 95,8
2008 Сінція Макіні Роза Клементэ 161 797 34,5
2012 Джыл Стайн Шэры Хонкала 469 627 190,9
2016 Джыл Стайн Аджаму Барака 1 457 216 210,3
2020 Хауі Хокінс Анжэла Уокер 405 034 72,2

Зноскі

Спасылкі правіць