Пасейдон з мыса Артэмісіян

«Пасейдон з мыса Артэмісіян», або «Бог з мыса Артэмісіян» — бронзавы арыгінал антычнай эліністычнай грэчаскай статуі V ст. да н.э., знойдзены ў 1926 годзе нырцамі за губкамі ў Эгейскім моры каля мыса Артэмісіян (на поўначы вострава Эўбеі) разам з «Вершнікам з мыса Артэмісіян» у раёне караблекрушэння і падняты на паверхню ў 1928 годзе[2]. Статуя адлюстроўвае бога, меркавана Пасейдона або Зеўса, які замахваецца, каб кінуць зброю, якая не захавалася да нашых дзён: дзіду, трызубец (атрыбут Пасейдона) ці маланку (атрыбут Зеўса Кераўнавола — «які кідае маланкі»). Статуя ўваходзіць у лік рэдкіх бронзавых арыгіналаў, якія дайшлі да нашых дзён.

невядома[1]
Пасейдон з мыса Артэмісіян. 460—450 гг. да н.э.
Матэрыял Бронза
Памеры 2,09 м ×  см
Нацыянальны археалагічны музей, Афіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходка

правіць

Гэта былі рэшткі караблекрушэння рымскага судна пачатку I стагоддзя н.э. Грэчаскі флот распачаў даследчую аперацыю і падняў шэраг бронзавых фрагментаў, але спыніў далейшыя працы пасля гібелі аднаго з плыўцоў ад дэкампрэсіі. Рэшткі карабля знаходзяцца на глыбіні 40 метраў і больш не даследаваліся[3]. У 1926 годзе было знойдзена месца караблекрушэння і паднята левая рука статуі. Усе астатнія часткі скульптуры былі падняты ў 1928 годзе.

Пасейдон ці Зеўс

правіць
 
«Дадонскі Зеўс» трымае ў руках маланку, выкананую ў выглядзе сплюшчанага прадаўгаватага дыска

Найбольш папулярнай была версія, што статуя адлюстроўвае Пасейдона; але ўсталяваць гэта немагчыма, таму што зброя, якая была ў руках у бога, страчана. Праблема з ідэнтыфікацыяй статуі як марскога ўладара складаецца ў тым, што калі б ён трымаў трызубец, то гэта зброя загароджвала б твар і парушала лінію профілю. Іконаграфічныя паралелі з манетамі і вазапісам той жа эпохі паказваюць, што падобная кампазіцыя вельмі малаверагодная. Зрэшты, трызубец мог быць вельмі кароткім, што вырашыла б праблему. З іншага боку, захаваўся вялікая колькасць бронзавых статуэтак меншага памеру (пачынаючы з канца VII стагоддзя да н.э.), якія паўтараюць тую ж самую паставу і адлюстроўваюць Зеўса з маланкай. Так што ў нашы дні прынята лічыць, што, хутчэй за ўсё, гэта выява Зеўса.

Апісанне

правіць

У статуі пустыя вачніцы, якія першапачаткова былі інкруставаны, магчыма, слановай косцю, бровы былі выкананы са срэбра, вусны і саскі з медзі. У ліку магчымых аўтараў статуі прыпісваюць Агелада, Каламіда ці Мірона.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Mylonas in American Journal of Archeology 48 (1944) pp 143ff. A case for the subject as Zeus.
  • Mattusch, Carol C. 1988. Greek Bronze Statuary: From the Beginnings Through the Fifth Century B.C. (Ithaca:Cornell University Press) pp. 150-53.
  • Gisela M.A. Richter, reviewing H. G. Beyen, La Statue d’Artemision in American Journal of Archaeology 35.2 (April 1931), pp. 242—243; C. A. Robinson, Jr., «The Zeus Ithomatas of Ageladas», American Journal of Archaeology 49.2 (April 1945, pp. 121—127) p. 127, note 40.
  • Karouzos, «Ho Poseidon tou Artemisiou» Deltion 13 (1930-31) pp 41-104, and «The find from the sea off Artemision», Journal of the Hellenic Society 49 (1929).
  • John Boardman, «Greek art and architecture», in J. Boardman, J. Griffin and O. Murray, eds. Greece and the Hellenistic World (Oxford History of the Classical World, vol. I), 1988, illus. p. 284.

Спасылкі

правіць