Пасмяротная маска

васкавая або гіпсавая выява твару памерлага чалавека

Пасмяро́тная ма́ска — выява (звычайна васкавы або гіпсавы злепак) твару чалавека пасля яго смерці.

Пасмяротная маска Альфрэда Нобеля

Пасмяротныя маскі могуць выкарыстоўвацца як памяць пра памерлых, або рабіцца для стварэння партрэтаў. Партрэты, створаныя паводле пасмяротных масак, часам можна распазнаць па характэрных невялікіх скажэннях рысаў, выкліканых цяжарам гіпсу у часе вырабу формы.

Асноўнае прызначэнне пасмяротнай маскі з Сярэднявечча да XIX стагоддзя заключалася ў тым, каб служыць узорам для скульптараў пры стварэнні статуй і бюстаў памерлага. Толькі ў 1800-х гадах такія маскі сталі цаніцца як самастойны твор[1].

Часам у некаторых еўрапейскіх краінах пасмяротныя маскі выкарыстоўваліся як частка своеасаблівай статуі памерлага, якая выстаўлялася на пахаванні; альтэрнатывай быў трунны партрэт. Маляваліся таксама жалобныя партрэты, якія паказвалі спачылых. На працягу XVIII і XIX стагоддзяў маскі таксама выкарыстоўваліся для пастаяннай фіксацыі прыкмет невядомых трупаў для далейшай ідэнтыфікацыі. Пазней гэтая функцыя была замененая пасмяротнай фатаграфіяй.

Варта адрозніваць пасмяротную маску ад пахавальнай маскі — выявы, якая месціцца на твары памерлага перад рытуалам пахавання, і звычайна хаваецца разам з ім. Самыя вядомыя такія маскі выкарыстоўваліся ў Старажытным Егіпце як частка працэсу муміфікацыі, напрыклад — маска Тутанхамона, і маскі з Мікенскай Грэцыі, такія як маска Агамемнана.

Маска зробленая пры жыцці чалавека завецца прыжыццёвай маскай.

Зноскі

  1. WALLECHINSKY, Irving; WALLACE, Irving (1978). The People's Almanac #2. New York: Bantam Books. pp. 1189–1192. ISBN 0553011375.

Спасылкі

правіць