Пастронкі (узыходзіць да старана[1][кам. 1]) — вяроўкі ці раменныя пасы ў вупражы, што служаць непасрэдна для сувязі цяглавай жывёлы з транспартным сродкам або ворыўнай прыладай. Пярэднімі канцамі пастронкі мацуюць да хамута (ярма, шляі), заднімі — да барка, злучанага з транспартным сродкам. Ужываюцца да нашага часу ў сялянскай гаспадарцы, з’яўляючыся адметнай рысай хамутна-пастроначнай і ярэмнай запрэжак.

Скураныя пастронкі ў дышальна-пастронкавай запрэжцы
Конная вупраж

Крыніцы

правіць
Заўвагі
  1. Няма падстаў лічыць, што старабел.: постронокъ (пастронокъ, постромокъ) (1598 г.) запазычаны са ст.-польск.: postronek.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць