Паташынскі нацыянальны польскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне БССР
(Пасля перасылкі з Паташынскі сельсавет)

Пата́шынскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Паташня.

Паташынскі нацыянальны польскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Хойніцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Паташня
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 23 жніўня 1937

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Паташынскі сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла частка скасаванага Храпкаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Паташынскі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. 23 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Клеўскага (Кліўскага) сельсавета.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.