Патралогія
Патралогія (ад грэч. патэр айцец + логас навука): навука, якая вывучае гісторыю хрысціянскай літаратуры старажытных аўтараў (асабліва Айцоў Царквы), якія займаліся тэалогіяй.
Прадмет і мэта Правіць
Тэрмін «патралогія» упершыню ўжыў лютэранскі тэолаг Ян Герхарда ў назве працы «Patrologia sive de primitivae Ecclesiae christianae Doctorum vita ac lucubrationibus», якая была выдадзена ў Іене ў 1653 годзе. Патралогія вывучае ўсе творы літаратуры ранняга хрысціянства, якія былі напісаны аўтарамі, якія знаходзіліся ў лучнасці з маладой Царквой, а таксама адступнікамі (схізматыкамі) і ерэтыкамі. Найбольшая ўвага аддаецца так званым Айцам Царквы. Храналагічна патралогія абмежавана сёмым стагоддзем для пісьменнікаў заходняга хрысціянства і восьмым — для ўсходняга. Мэтай патралогіі з’яўляецца апісанне жыцця і дзейнасці пісьменнікаў, пацверджанне аўтэнтычнасць твораў і д.п. Некаторыя адносяць патралогію да ліку гістарычных навук або да класічнай філасофіі. Большасць навукоўцаў лічыць патралогію тэалагічнай навукай.
Айцы Царквы Правіць
У старажытным хрысціянстве айцамі (бацькамі) называлі духоўных кіраўнікоў. Настаўнікамі веры было перадусім духавенства: епіскапы, прасвітары і дыяканы. З цягам часу «айцамі» пачалі называць выдатных дзеячаў, якія адрозніваліся красамоўствам, пісалі творы пра навучанне веры. Цяпер прынята казаць пра чатыры крытэрыі, паводле якіх адносяць аўтараў да «Айцоў Царквы»: прававернасць навукі, святасць жыцця, старажытнасць, прызнанне Царквой. Да 3 ст. у творах раннехрысціянскай літаратуры пераважала грэчаская мова. З цягам часу на Захадзе пануючае месца заняла лацінская мова. Апрача таго творы такога кшаталту пісаліся па-сірыйску, па-копцку і па-армянску. Навучанне Айцоў Царквы мае вялікае значэнне для каталіцкага і праваслаўнага кірункаў хрысціянства (пасярэдне і для пратэстанцкага), бо іх праца дапамагла выкрышталізавацца веравучэнню маладой (тады непадзеленай) Царквы і погляду Царквы на пытанні маралі. Дзейнасць Айцоў Царквы залічваецца ў вялікай да Святой Традыцыі — аднаго са слупоў хрысціянскай большасці (Святая Традыцыя не прызнаецца пратэстанцкімі дэнамінацыямі). Вялікая частка Айцоў Царквы ўшаноўваецца Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі як святыя.
Храналагічны спіс пісьменнікаў ранняга хрысціянства (курсівам пазначаны ананімныя творы, у дужках — варыянты імёнаў, насупраць імя — год смерці пісьменніка).
Захад | Усход |
---|---|
|
|