Патрык Раян
Патрык Раян (4 студзеня 1881 — 13 лютага 1964) — амерыканскі лёгкаатлет ірландскага паходжання. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў залаты медаль у кіданні молата з вынікам 52,875 метраў і сярэбраны медаль у кіданні вагі ў 56 фунтаў.
Патрык Раян | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
4 студзеня 1881[1] |
Памёр |
13 лютага 1964 (83 гады) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Рост | 188 см |
Вага | 113 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выйграў чэмпіянат Ірландыі ў кіданні молата 11 разоў. У 1910 годзе эміграваў у ЗША, дзе пачаў працаваць у паліцыі Нью-Ёрка. 17 жніўня 1913 года на спаборніцтвах у Нью-Ёрку ўсталяваў першы афіцыйны сусветны рэкорд у кіданні молата — 57,77 м. Усяго ж 7 разоў станавіўся чэмпіёнам ЗША ў кіданні молата і 2 разы чэмпіёнам ЗША ў кіданні вагі ў 56 фунтаў. Падчас Першай сусветнай вайны ён уступіў у армію ЗША і служыў у Францыі. У 1924 годзе ён вярнуўся ў Ірландыю.
Зноскі
- ↑ Olympics at Sports-Reference.com