Пацаваслабодскія баі

Баявыя аперацыі беларускіх партызан

Пацаваслабодскія баі — баі паміж 277-м партызанскім палком і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсцы Пацава Слабада Кіраўскага раёна, ў ноч на 29 кастрычніка 1943 года, паміж тым жа палком, 278-м партызанскім атрадам і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсках Пацава Слабада і Малінаўка Кіраўскага раёна ў ноч на 23 сакавіка 1944 года.

Пацаваслабодскія баі
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Пацаваслабодскія баі
Пацаваслабодскія баі
Дата 1943; 1944
Месца Пацава Слабада, Малінаўка
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 277-ы партызанскі полк
278-ы партызанскі атрад
Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі

Бой 29 кастрычніка 1943 года

правіць

У ноч на 29 кастрычніка 1943 года партызаны 277-га палка разграмілі Пацаваслабодскі гарнізон праціўніка. У выніку 2-гадзіннага бою быў поўнасцю знішчаны штаб 621-га нямецкага артылерыйскага палка, які размяшчаўся ў гарнізоне, захоплены яго дакументы, забіта і паранена больш за 100 гітлераўцаў.

Бой 23 сакавіка 1944 года

правіць

Перадумовы

правіць

Аперацыя ў ноч на 23 сакавіка 1944 года па адначасовым разгроме нямецкіх гарнізонаў у вёсках Пацава Слабада і Малінаўка была падрыхтавана па ініцыятыве камандзіра Клічаўскай ВАГ І. З. Ізоха і начальніка штаба М. А. Баранава. Разведка партызан устанавіла, што ў вёсцы Пацава Слабада, гарнізон якой налічваў каля 80 чалавек, прыбыў на адпачынак зенітны батальён 4-й танкавай арміі; у гарнізоне вёскі Малінаўка, што знаходзіўся непадалёку, было каля 50 акупантаў.

Ход бою

правіць

Партызаны 277-га палка амаль адначасова атакавалі гарнізоны ў вёсках Пацава Слабада і Малінаўка, узвод 278-га атрада арганізаваў засаду ў вёсцы Казулічы, каб не дапусціць падыходу варожых падмацаванняў. Ноччу партызаны бясшумна праніклі ў вёску Пацава Слабада, акружылі дамы, дзе размяшчаліся акупанты. Раззброілі нямецкі патруль, закідалі гэтыя дамы гранатамі. У выніку раптоўнага налёту праціўнік не змог арганізаваць упартага супраціўлення. Контратака часткі пацаваслабодскага гарнізона была паспяхова адбіта партызанамі. У баі партызаны знішчылі 78 гітлераўцаў, 2 узялі ў палон, спалілі 35 аўтамашын, мотарамонтную майстэрню, шмат тэхнікі, захапілі 40 вінтовак, 3 кулямёты, 3 пісталеты, вялікую колькасць боепрыпасаў, харчавання, медыкаменты. Страты партызан: 4 чалавекі забіты, 8 чалавек паранены.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 491. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.