Пачаевіцкі касцёл
Пачаевіцкі касцёл — колішні касцёл у вёсцы Пачаевічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Пазней вядомы як праваслаўная царква Покрыва святой Багародзіцы[1][2]. Размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі.
Каталіцкі храм | |
Пачаевіцкі касцёл | |
---|---|
54°47′39″ пн. ш. 29°08′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пачаевічы |
Канфесія | Каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Стан | руіны |
Архітэктура
правіцьТвор архітэктуры позняга барока — двухвежавая аднанефавая базіліка. Фасад фланкіравалі пастаўленыя вуглом чатырохгранныя ярусныя вежы; па цэнтры вылучаўся авальна-арачнымі ўваходным і аконным праёмамі. Выкарыстана крапоўка арачнымі нішамі[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 284
Спасылкі
правіць- Пачаевіцкі касцёл на сайце Глобус Беларусі (руск.)