Пашпарт «Новай Беларусі»

Пашпарт «Новай Беларусі» — праект альтэрнатыўнага пашпарта для грамадзян Рэспублікі Беларусь, які мог бы засведчваць асобу і дазваляў легальна перамяшчацца паміж краінамі. Пачаты беларускім Аб’яднаным пераходным кабінетам у адказ на забарону беларусам атрымліваць эміграцыйныя дакументы ў дыпламатычных місіях Беларусі за мяжой[1][2] ў сувязі з палітычным крызісам, які працягваецца ў краіне. Упершыню праект прадставіў член Кабінета Валерый Кавалеўскі  (англ.) на канферэнцыі «Новая Беларусь  (руск.)» у 2023 годзе.[3] Паводле рашэння Аб’яднанага пераходнага кабінета першыя фізічныя ўзоры дакумента мусяць з’явіцца ў 2024 годзе.

Патрэбе ў такім дакуменце папярэднічала масавая эміграцыя беларусаў пасля прэзідэнцкіх выбараў і палітычнага крызісу 2020 года.[4] Для многіх з тых, хто пакінуў Беларусь, пытанне абнаўлення дакументаў стала актуальным, бо не ўсе з іх могуць прыехаць у Беларусь з прычыны небяспекі рэпрэсій. У некаторых эмігрантаў ёсць дзеці, якія таксама з гэтых прычын не могуць атрымаць пашпарт. Праблема заахвоціла Аб’яднаны пераходны кабінет пад старшынствам Святланы Ціханоўскай распрацаваць праект альтэрнатыўнага пашпарта.

Зноскі

  1. Дыпмісіі не будуць выдаваць пашпарты беларусам, якія жывуць за мяжой . Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2024. Праверана 5 сакавіка 2024.
  2. Міхалевіч, Марыя. Указ Лукашэнкі, які забараняе замену пашпартоў за мяжой, афіцыйна апублікаваны (недаступная спасылка). Белсат (6 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2024. Праверана 5 сакавіка 2024.
  3. Нержын, Глеб. Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» прэзентавалі альтэрнатыўны беларускі пашпарт (недаступная спасылка). Белсат (6 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2024. Праверана 5 сакавіка 2024.
  4. Кубік, Сцяпан. З Беларусі пасля 2020 года эмігравалі 200 тысяч асобаў, паведамілі ў МУС (недаступная спасылка). Белсат (19 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2024. Праверана 5 сакавіка 2024.

Спасылкі

правіць