Пашпарт грамадзяніна Арменіі

Пашпарт грамадзяніна Арменіі (арм.: հայկական անձնագիր — літ. «армянскае апісанне асобы») — дакумент міжнароднага фармату, які выдаецца грамадзянам Рэспублікі Арменія для пасведчання асобы за мяжой. Дадзены дакумент таксама пацвярджае права яго ўладальніка на абарону і дапамогу консульскіх устаноў Арменіі ў іншых дзяржавах. Пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў.

Вокладка пашпарта грамадзяніна Арменіі

Знешні выгляд

правіць

Вокладка пашпарты цёмна-сіняга колеру, з надпісамі «Рэспубліка Арменія» і «Пашпарт» на армянскай і англійскай мовах і гербам краіны. Дакумент складаецца з 32 старонак, і змяшчае інфармацыю аб уладальніку на армянскай і англійскай мовах.

Інфармацыя аб уладальніку

правіць

Пашпарт Рэспублікі Арменія змяшчае наступную інфармацыю:

  • Фатаграфію
  • Tып
  • Код краіны
  • Серыйны нумар
  • Прозвішча
  • Імя (імёны)
  • Грамадзянства
  • Дату нараджэння
  • Месца нараджэння
  • Пол
  • Дату выдачы
  • Тэрмін дзеяння
  • Код органа, які выдаў пашпарт

ID-карта

правіць
 
ID-карта грамадзяніна Арменіі

У межах Арменіі асноўным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян з'яўляецца пластыкавая ID-карта.