Паўднёвая адміністрацыйная акруга

Паўднёвая адміністрацыйная акруга — адна з 12 акруг горада Масквы, якая размешчана на поўдні Масквы і складаецца з 16 раёнаў.

Паўднёвая адміністрацыйная акруга
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 10 ліпеня 1991
Насельніцтва
  • 1 784 570 чал. (1 студзеня 2023)
Плошча
  • 131,7729 км²
Паўднёвая адміністрацыйная акруга на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раёны:

Агляд правіць

Паўднёвая акруга займае плошчу 131,177 км² — 12,2 % тэрыторыі Масквы.[1][2] З поўначы яна абмежавана Ленінскім праспектам, з поўдня — МКАД, з усходу — далінай Масквы-ракі, з захаду — далінай ракі Катлоўкі і масівам Бітцаўскага лесу. У складзе акругі — 16 раёнаў.

У акрузе жыве 1709 тыс. чалавек. Пры гэтым буйныя раёны Арэхава-Барысава Паўднёвае, Бірулёва Усходняе, Чартанава Паўднёвае і іншыя, якія традыцыйна лічаць «спальнымі», суседнічаюць з прамысловымі раёнамі.[3][4][5]

Прамысловасць на поўдні Масквы з’явілася ў пачатку XVII стагоддзя, а многія прадпрыемствы перасягнулі стогадовую мяжу.[6][7] Станам на 2024 год, у акрузе дзейнічае 186 прадпрыемстваў і арганізацый навукова-прамысловага комплексу, 16,5 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў, на якіх працуе агулам каля 293 тысячы чалавек, а таксама 6 116 прадпрыемстваў спажывецкага рынку.

У Паўднёвай акрузе размешчаны 105 лячэбна-прафілактычных устаноў. У акрузе размешчаны ўстановы адукацыі і культуры (тэатры, музеі, кінаканцэртныя залы, бібліятэкі, выставачныя залы, палацы і дамы культуры, студыі).

Экалагічны стан у акрузе на нізкім узроўні, што абумоўлена буйнымі прамзонамі і інтэнсіўнымі аўтамабільнымі магістралямі.[8]

Помнікамі прыроды мясцовага значэння кваліфікуецца даліна ракі Гародні, Аршынаўскі парк, сядзіба Загор’е, Шмялёўскі і Царыцынскі ручаі з далінамі.[9][10]

Па тэрыторыі Паўднёвай акругі ідзе пяць ліній метро — Замаскварэцкая, Серпухаўска-Ціміразеўская, Люблінска-Дзмітраўская, Вялікая кальцавая і Бутаўская.

Крыніцы правіць

  1. Южный округ города Москвы. nsportal.ru. Праверана 8 лютага 2024.
  2. Инфраструктура южного административного района. studopedia.su. Праверана 8 лютага 2024.
  3. Об округе(недаступная спасылка). uao.mos.ru. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2023. Праверана 8 лютага 2024.
  4. Южный административный округ Москвы. www.mk.ru. Праверана 8 лютага 2024.
  5. Динамика социально-экономического развития ЮАО г. Москвы. vuzlit.com. Праверана 8 лютага 2024.
  6. History of Moscow. www.britannica.com. Праверана 8 лютага 2024.
  7. Foreign Entrepreneurs and Industrialization in South Russia in the Late 19th and early 20th century. www.academia.edu. Праверана 8 лютага 2024.
  8. Сколько стоит недвижимость в Южном автономном округе Москвы? Средние, минимальные и максимальные цены. egrp.ru. Праверана 8 лютага 2024.
  9. 37 Reasons to Visit Tsaritsyno in Moscow. friendlylocalguides.com. Праверана 8 лютага 2024.
  10. Статистические данные Южного административного округа (ЮАО) г. Москва. eac-ras.ru. Праверана 8 лютага 2024.