Адміністрацыйны падзел Масквы

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Адміністрацыйны падзел Масквы, узаемазлучаная сістэма тэрытарыяльных адзінак, створаная ў межах меж горада. Тэрытарыяльнымі адзінкамі Масквы з'яўляюцца раёны і адміністрацыйныя акругі, якія маюць найменні і межы, замацаваныя прававымі актамі горада Масквы.

Адміністрацыйныя акругі Масквы:
1. Цэнтральная адміністрацыйная акруга
2. Паўночная адміністрацыйная акруга
3. Паўночна-усходняя адміністрацыйная акруга
4. Усходняя адміністрацыйная акруга
5. Паўднёва-усходняя адміністрацыйная акруга
6. Паўднёвая адміністрацыйная акруга
7. Паўднёва-заходняя адміністрацыйная акруга
8. Заходняя адміністрацыйная акруга
9. Паўночна-заходняя адміністрацыйная акруга
10. Зеленаградская адміністрацыйная акруга

Раён — тэрытарыяльная адзінка Масквы, якая ўтвараецца з улікам гістарычных, геаграфічных, горадабудаўнічых асаблівасцяў адпаведных тэрыторый, колькасці насельніцтва, сацыяльна-эканамічных характарыстак, размяшчэння транспартных камунікацый, наяўнасці інжынернай інфраструктуры і іншых асаблівасцяў тэрыторыі.

Адміністрацыйная акруга — тэрытарыяльная адзінка горада Масквы, якая ўтвараецца для адміністрацыйнага кіравання адпаведнай тэрыторыяй. Адміністрацыйная акруга складаецца з некалькі раёнаў горада Масквы. Межы адміністрацыйнай акругі не могуць перасякаць меж раёнаў.

На дадзены момант у Маскве 123 раёна і 10 адміністрацыйных акруг.