Паўднёвая група войск

Паўднёвая група войск – аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне (група войск) Савецкіх Узброеных Сіл. Існавала двойчы: у 1945—1947 гадах на тэрыторыі Румыніі, Балгарыі і Югаславіі, у 1956—1992 гадах на тэрыторыі Венгрыі.

Паўднёвая група войск
венг.: Déli Hadseregcsoport
Краіна
Уваходзіць у Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія, Савецкая армія і Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Дыслакацыя

Яе 1-е фарміраванне адбылося пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны ў адпаведнасці з Дырэктывай СВГК ад 29.05.1945 г. № 11098. Заснавана на базе 3-га Украінскага фронту. Пасля падпісання мірнай дамовы з Румыніяй і Балгарыяй 20.12.1947 г. група спыніла сваё існаванне, а яе функцыі перайшлі да зноў створанай Асобнай механізаванай арміі.

Гісторыя другаснага стварэння звязана з Венгерскім паўстаннем 1956 года. На падаўленне хваляванняў у першую чаргу былі накіраваны злучэнні Асобага корпуса, створанага ў верасні 1955 года са злучэнняў і часцей былой ЦГВ. На базе корпуса была ўтворана Паўднёвая група войск.

Аб’яднанне скончыла сваё існаванне 16.06.1991 г., хоць вывад войск пачаўся яшчэ ў маі 1989 г., калі група мела прыкладна 70 тыс. ваеннаслужачых, 950 танкаў, 600 БМП і БТР, 650 гармат, мінамётаў і РСЗА, 120 самалётаў і 123 верталётаў.

Літаратура

правіць
  • Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска) / под науч. ред. В. И. Голикова. — Томск: Изд-во НТЛ, 2013. — 640 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-89503-530-6.