Адкрыць галоўнае меню

Паўднёва-Атлантычны хрыбет — састаўная частка падводнага Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта Атлантычнага акіяна, размешчаная на поўдзень ад разлома Чэйн (каля экватара).

Хрыбет цягнецца ў мерыдыянальным кірунку на 10,5 тыс. км, у раёне вострава Бувэ адхіляецца ў шыротным кірунку, пераходзячы ў Афрыканска-Антарктычны хрыбет. Моцна рассечаны. Глыбіня над хрыбтом вагаецца ад 1800 да 3400 м (у паўднёвай частцы). На схілах хрыбта размешчаны шэраг падводных вулканаў. Некаторыя вяршыні ўтвараюць вулканічныя астравы (востраў Узнясення, востраў Святой Алены, Трыстан-да-Кунья, Бувэ).

Гл. таксамаПравіць

КрыніцыПравіць