Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет
Сярэ́дзінна-Атланты́чны хрыбе́т[1] — буйны сярэдзінна-акіянічны хыбет, найбуйнейшая горная сістэма на дне Атлантычнага акіяна.
Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет | |
---|---|
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Знаходзіцца на беразе вадаёма | Атлантычны акіян |
Статус каштоўнасці | Папярэдні спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[d] |
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) | (vii)[d], (viii)[d], (ix)[d] і (x)[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзяляе Паўночна-Амерыканскую і Еўразійскую пліты ў паўночнай Атлантыцы і Афрыканскую пліту ад Паўднёва-Амерыканскай ў паўднёвай Атлантыцы. Агульная даўжыня складае больш за 18 тыс. км[1][2].
Сістэма Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта ўключае хрыбет Кніповіча, хрыбет Мона, Ісландска-Янмаенск хрыбет, хрыбет Рэйк’янес, Паўночна-Атлантычныт хрыбет, Паўднёва-Атлантычны хрыбет, Афрыканска-Антарктычны хрыбет[1]. Хрыбет разбіты папярочнымі разломамі на ссунутыя адносна адзін аднаго сегменты. Велічыня зруху дасягае 300—600 км[1][2]. У паўднёвай частцы Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет больш маналітны, з падводнымі вулканамі, вяршыні асобных з якіх утвараюць астравы (напрыклад, востраў Узнясення, востраў Святой Алены, востраў Трыстан-да-Кунья). Шырыня хрыбта павялічваецца ад 300 км у раёне вострава Ісландыя да 2500 км у паўднёвай Атлантыцы[3]. Адносная вышыня не перавышае 4 км[3].
Зноскі
правіць- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б ВСЭ 1976.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
правіць- Сярэ́дзінна-Атланты́чны хрыбе́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Среди́нно-Атланти́ческий хребе́т / Леонтьев О. К. // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 365. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Пущаровский Ю. М. Основные черты тектоники южной Атлантики — М.: ГЕОС, 2002. — 81 с. (Труды ГИН РАН; Вып. 539). — ISBN 5-89118-251-3. (руск.)
- Середи́нно-Атланти́чний хребе́т // Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985. — Т. 10 : Салют — Стоговіз. — 1983. — С. 129. — 543, [1] с.
- Середи́нно-Атланти́чний хребе́т // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 451. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет
- Жирнов А. М. Морфоструктура дна Атлантики и Срединно-Атлантического хребта // Геология и полезные ископаемые мирового океана. 2019. 15, № 1. (руск.)
- Америка всё быстрее уплывает от Европы в результате расширения Атлантического океана // Вестник Отделения наук о Земле РАН (руск.)