Паўднёва-Амерыканская пліта
Паўднёва-Амерыканская пліта — літасферная пліта, на якой размяшчаюцца кантынент Паўднёвая Амерыка і паўднёва-заходняя частка Атлантычнага акіяна. Заходняя мяжа пліты ў асноўным прадстаўлена працяглай зонай субдукцыі, у якой паглынаецца акіянічная кара Ціхаакіянскай пліты. Усходняя мяжа пліты праходзіць па Сярэдзінна-Атлантычнаму хрыбту. На поўдні трансформнымі разломамі яна мяжуе з плітой Скоція. На поўначы мае складаныя ўзаемадзеянні з Карыбскай плітой.
Пліта ўтварылася ў выніку расколу Гандваны ў канцы мелавога перыяду.