Паўднёва-Гарохаўскае падняцце
Паўднёва-Гарохаўскае падняцце (ад назвы вёскі Гарохаў у Калінкавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Калінкавіцкім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, ва ўсходняй частцы Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1973 годзе па падсалявых дэвонскіх адкладах сейсмічнымі даследаваннямі. Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах.
Па паверхні фундамента і падсалявых адкладах Паўднёва-Гарохаўскае падняцце — паўантыкліналь паўночна-заходняга распасцірання ў межах тэктанічнага блока, які ўзнімаецца на паўднёвы захад да аднайменнага разлому амплітудай 300 м. Памер 8×2 км, мінімальная адзнака паверхні фундамента ў скляпенні -4300 м, падсалявых адкладаў -3900 м, амплітуда 100 м. Па паверхні міжсалявых адкладаў падняцце — антыклінальная складка паўночна-заходняга распасцірання памерам 3×1,5 км з адзнакай у скляпенні -3100 м і амплітудай 100 м. Скляпенне яе ссунута на 1 км на паўночны ўсход адносна скляпення падсалявога падняцця. Па паверхні верхняй саляноснай тоўшчы не вылучаецца.
Літаратура Правіць
- Паўднёва-Гарохаўскае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.