Паўднёвы Тайланд
Паўднёвы Тайланд (тайск.: ประเทศไทยภาคใต้) — рэгіён у Тайландзе, звязаны з Цэнтральным Тайландам перашыйкам Кра. Паўднёвы Тайланд знаходзіцца на Малайскім паўвостраве і займае плошчу 70 713 км². Самая вузкая частка паўвострава — перашыек Кра, па якім праходзіць паўночная мяжа Паўднёвага Тайланда. На заходнім узбярэжжы пераважаюць стромкія берагі, а ва ўсходняй частцы раскінуліся раўніны і рачныя даліны. Самая буйная рака — Тапі ў правінцыі Суратхані, басейн якой складае каля 8000 км² і займае прыкладна 10 % плошчы Паўднёвага Тайланда. У рэгіёне таксама працякаюць рэкі Патані, Саібуры, Крабі і Транг. Самае вялікае возера — Сангхла плошчай 1040 км². Ёсць вадасховішча Цзяо Лан плошчай 165 км². У правінцыі Суратхані знаходзіцца нацыянальны парк Каа Сок.
Паўднёвы Тайланд | |
---|---|
тайск.: ภาคใต้ | |
Краіна | |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+7 |
![]() |
Самы высокі пункт — гара Кхаа Ланг вышынёй 1815 метраў над узроўнем мора.