Суратхані (правінцыя)

Суратхані (тайск. สุราษฎร์ธานี) — самая вялікая па плошчы правінцыя паўднёвага Тайланда. Суратхані мяжуе з правінцыямі: Чумпхон і Ранонг — на поўначы, Крабі і Пхангнга — на паўднёвым захадзе і Накхонсітхамарат — на паўднёвым усходзе.

Суратхані
тайск.: จังหวัดสุราษฎร์ธานี
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
Плошча
  • 12 891,469 км²[1]
Суратхані на карце
Код ISO 3166-2 TH-84
Тэлефонны код 077
Паштовыя індэксы 84
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Суратхані на Вікісховішчы

Цэнтр правінцыі прадстаўлены прыбярэжнай раўнінай ракі Тапі, большай часткай пакрытай пашамі з рэдкімі плантацыямі каучуканосаў і какосавай пальмы. На захадзе Суратхані размешчаны хрыбет Пхукет, пакрыты лясамі. Правінцыі таксама належаць многія выспы ў сіямскім заліве, у тым ліку турыстычныя Самуй, Пханган, Тау і нацыянальны парк Ангтхонг.

Галоўныя рэкі правінцыі — Тапі і Кірырат, якія злучаюцца каля горада Тхакам, незадоўга да ўпадзення ў бухту Бандон.

Зноскі