Пханган[1]  — востраў у Сіямскім заліве, адносіцца да правінцыі Суратхані, Тайланд. Шырока вядомы дзякуючы штомесячнай вечарынцы «Full Moon Party». Папулярны ў бэкпэкераў і сучасных хіпі. Пангхан з’яўляецца часткай архіпелага Самуй, да якога адносяцца яшчэ два буйных выстрава Самуй і Тау, а таксама мноства больш дробных выспаў.

Пханган
тайск. เกาะพะงัน
Характарыстыкі
Плошча
  • 125 км²
Найвышэйшы пункт630 м
Насельніцтва
  • 13 700 чал. (2012)
Размяшчэнне
9°44′ пн. ш. 100°02′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнСуратхані
Пханган (Тайланд)
Пханган
Пханган
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На востраве пераважае гарыстая мясцовасць, большая частка якой пакрыта трапічнымі лясамі. Ёсць некалькі невялікіх вадаспадаў. Частка вострава выкарыстоўваецца пад сельскую гаспадарку і какосавыя плантацыі. Берагі пераважна скалістыя, але ёсць бухты і пясчаныя пляжы.

Плошча — 125 км². Прыкладны перыметр вострава 40 км. Найвышэйшы пункт — гара Кхао Ра, 630 метраў. Адлегласць да мацерыка — каля 55 км. Бліжэйшыя астравы/адлегласць — Самуй (15 км), Тау (35 км). Галоўны горад — Тангсала.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда