Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане

Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане (англ.: Southern University at New Orleans) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Новы Арлеан у штаце Луізіяна.

Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане
англ.: Southern University at New Orleans
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Southern University at New Orleans
Заснаваны 1956
Студэнты 2 264[1]
Размяшчэнне Новы Арлеан, Луізіяна, ЗША
Сайт suno.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вучэльня з'яўляецца часткай сісітэмы Паўднёвага ўніверсітэта.

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Паўднёвы універсітэт быў заснаваны ў Новым Арлеане яшчэ ў 1880 годзе і пераехаў з горада ў 1914 годзе з-за матэрыяльна-тэхнічных праблем, а таксама ціску з боку "белых". Затым вучэльня была зноў заснавана як філіял Паўднёвага ўніверсітэта пазачарговай сесіяй заканадаўчага сходу штата 4 верасня 1956 года. 21 верасня 1959 года вучэльня адчыніла свае дзверы на тэрыторыі кампуса плошчай 17 акраў, размешчанага ў Пончартрэйн-Парк — раёне горада, заселеным у асноўным афраамерыканцамі.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання
  • Каледж адукацыі і развіцця чалавека
  • Каледж сацыяльнай работы
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць