Паўночна-Брынёўскае падняцце
Паўночна-Брынёўскае падняцце (ад назвы вёскі Брынёў у Петрыкаўскім раёне) – тэктанічная структура ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, у заходняй частцы Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай у падсалявых і міжсалявых адкладах.
Мае форму структурнага носа, які апускаецца на паўднёвы захад, абмежавана разломамі на ўсходзе, поўдні і паўночным усходзе і прымыкае з поўдня да Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу, абмежаванага Паўднёва-Жыткавіцкім разломам. У верхнесаляносных адкладах падняцце не адлюстравана. Сфарміравалася ў працэсе блокавых рухаў у познефранскі і фаменскі час позняга дэвону.
Літаратура
правіць- Паўночна-Брынёўскае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.