Паўночна-Каралінскі цэнтральны ўніверсітэт
Паўночна-Каралінскі цэнтральны ўніверсітэт (англ.: North Carolina Central University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Дарэм у штаце Паўночная Караліна.
Паўночна-Каралінскі цэнтральны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: North Carolina Central University | |
Арыгінальная назва | англ.: North Carolina Central University |
Заснаваны | 1910 |
Студэнты | 8 078[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дарэм, Паўночная Караліна, ЗША |
Сайт | nccu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Кампус размешчаны прыкладна ў мілі на поўдзень ад цэнтра горада Дарэм і прыкладна ў трох мілях на ўсход ад Універсітэта Дзюка. Адзінаццаць будынкаў, пабудаваных да 1940 года, уключаныя ў нацыянальны гістарычны раён. Усе будынкі, за выключэннем трох, з'яўляюцца будынкамі ў стылі Геаргіанскага Адраджэння. Кампус быў унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1986 годзе.
Структура
правіць- Школа бізнесу
- Школа адукацыі
- Школа права
- Школа бібліятэчных і інфармацыйных навук
- Каледж здароўя і навук
- Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук
- Школа аспірантуры
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночна-Каралінскі цэнтральны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы