Паўночна-Усходні дзяржаўны ўніверсітэт

Паўночна-Усходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Northeastern State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Талеква ў штаце Аклахома.

Паўночна-Усходні дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Northeastern State University
Арыгінальная назва англ.: Northeastern State University
Заснаваны 1909
Студэнты 7 349[1]
Размяшчэнне Талеква, Аклахома, ЗША
Сайт nsuok.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў штаце Аклахома, а таксама адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў ЗША на захад ад ракі Місісіпі. Горад Талеква з'яўляецца сталіцай індзейцаў чэрокі, і каля 25 працэнтаў студэнтаў універсітэта ідэнтыфікуюць сябе як амерыканскіх індзейцаў. Ва ўніверсітэце ёсць шмат курсаў, прысвечаных індзейскай лінгвістыцы, і ў якасці спецыяльнасці прапануецца вывучэнне мовы чэрокі.

Структура правіць

  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж бізнесу і тэхналогій
  • Каледж адукацыі
  • Каледж навук і медыцынскіх прафесій
  • Каледж дадатковага навучання

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць