Пе́дру Міге́л ды Санта́на Ло́піш (парт. Pedro Miguel de Santana Lopes, 29 чэрвеня 1956, Лісабон) — партугальскі палітык-сацыял-дэмакрат, прэм'ер-міністр Партугаліі з 29 чэрвеня 2004 да 12 сакавіка 2005.

Педру Сантана Лопіш
Pedro Santana Lopes
Педру Сантана Лопіш
сцяг
118-ы прэм'ер-міністр Партугаліі
17 ліпеня 2004 — 12 сакавіка 2005
Прэзідэнт Жоржы Сампаю
Папярэднік Жазэ Мануэл Барозу
Пераемнік Жазэ Сакратэш
 
Партыя Сацыял-дэмакратычная
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст, адвакат, спартыўны функцыянер
Веравызнанне Каталіцызм
Нараджэнне 29 чэрвеня 1956(1956-06-29) (63 гады)
Лісабон
 
Аўтограф Assinatura Pedro Santana Lopes.svg
 
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Хрыста
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Кавалер Вялікай стужкі ордэна Алаўіцкага трона

Сантана Лопіш скончыў Лісабонскі ўніверсітэт і ўжо ў 1976 уступіў у ПСДП, у шэрагах якой пачаў палітычную кар'еру, стаўшы ў 1979 сакратаром прэм'ер-міністра Франсішку Са Карнейру, а ў 1986 - намеснікам дзяржаўнага сакратара ва ўрадзе Анібала Каваку Сілву. У 1987-1990 ён быў дэпутатам Еўрапейскага парламента, узначальваючы спіс ПСДП на выбарах туды, у 1995-1997 - прэзідэнтам футбольнага клуба Спортынг, у 1998-2001 - мэрам Фігейра-да-Фош (гэта быў адзіны выпадак, калі Сантана Лопіш знаходзіўся на пасадзе ўвесь адведзены тэрмін), а ў 2002-2004 - мэрам Лісабона. Таксама ён працаваў палітычным і спартыўным каментатарам у газетах і на тэлебачанні.

Зноскі

СпасылкіПравіць