Жазэ Мануэл Барозу
Жазэ Мануэл Дуран Барозу (парт.: José Manuel Durão Barroso [ʒu'zɛ mɐnu'ɛɫ du'ɾɐ̃ũ bɐ'ʁozu]; 23 сакавіка 1956, Лісабон) — партугальскі і агульнаеўрапейскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Жазэ Мануэл Дуран Барозу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
José Manuel Durão Barroso | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рамана Продзі | ||||||
Пераемнік | Жан-Клод Юнкер | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Жоржы Сампаю | ||||||
Папярэднік | Антоніу Гутэрыш | ||||||
Пераемнік | Педру Сантана Лопіш | ||||||
Нараджэнне |
23 сакавіка 1956 (68 гадоў) |
||||||
Бацька | Луіш Антоніу Сарайва Барозу | ||||||
Маці | Марыя ды Фрэйташ Элізабэт Дуран | ||||||
Жонка | Маргарыда Соўза Ува | ||||||
Дзеці | сыны: Луіш, Гільермі і Франсішку | ||||||
Веравызнанне | Каталіцызм | ||||||
Партыя | СДПП (з 1980) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | міжнародныя адносіны | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАдукацыя і акадэмічная дзейнасць
правіцьНарадзіўся ў Лісабоне 23 сакавіку 1956 года. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Універсітэта Лісабона, затым таксама выдатна — факультэт эканамічных і сацыяльных навук Універсітэта Жэневы, абараніўшы там дысертацыю па тэме «Палітычная сістэма Партугаліі ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі». Вучыўся таксама на курсах у Калумбійскім універсітэце (Нью-Ёрк), Джорджтаўнскім універсітэце (Вашынгтон), Міжнародным універсітэце (Люксембург) і Еўрапейскім універсітэце (Фларэнцыя). Выкладаў на юрыдычным факультэце Універсітэта Лісабона, Універсітэта Жэневы. Заснаваў у 1979 Асацыяцыю ўніверсітэтаў еўрапейскіх даследаванняў. З 1975 па 1976 год быў прэзідэнтам акадэмічнай асацыяцыі юрыдычнага факультэта Лісабонскага ўніверсітэта.
Палітычная кар'ера
правіцьУ студэнцкія гады — прытрымліваўся левых поглядаў, блізкіх да мааісцкай ідэалогіі. Кажуць, што да радыкальнага студэнцкага руху далучыўся пасля таго, як у гады дыктатуры Антоніу Салазара (зрынутай у выніку бяскроўнай рэвалюцыі 1974 года) быў збіты адзін з яго любімых выкладчыкаў.
Уступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю (PSD) у 1980 годзе, знаходзіўся ў Нацыянальным савеце PSD, уваходзіў у склад Камітэта па нацыянальнай палітыцы партыі, быў судырэктарам Бюро нацыянальных даследаванняў, старшынёй Камітэта па міжнародных справах партыі, а ў маі 1999 года, на XXII кангрэсе PSD быў абраны старшынёй партыі. Пераабіраўся на гэту пасаду тройчы.
Член Еўрапейскага руху, пачынаючы з 1991 года, калі ў гэтай грамадска-палітычнай арганізацыі была адноўлена партугальская секцыя. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі з 1999 па 2002 год, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай партыі дэмакратаў-цэнтрыстаў з 2001 года.
Пачынаючы з 1985 года шэсць разоў абіраўся ў парламент Партугаліі, узначальваў камітэт па міжнародных справах парламента краіны з 1995 па 1996 год. Быў прызначаны дзяржаўным сакратаром па ўнутраных справах у X Канстытуцыйным урадзе Партугаліі, дзяржаўным сакратаром па міжнародных справах і супрацоўніцтве, міністрам замежных спраў – у XI і XII Канстытуцыйных урадах Партугаліі.
Стаў прэм'ер-міністрам краіны ў красавіку 2002 года, узначаліўшы XV Канстытуцыйны ўрад Партугаліі. На радзіме ў Партугаліі ён, аднак, непапулярны з-за сваіх жорсткія праграмы скарачэння бюджэтнага дэфіцыту ў адпаведнасці з еўрапейскім Пактам стабільнасці і росту. Але, будучы чалавекам кампрамісу, Дуран Барозу здолеў захаваць сваю кааліцыю і правесці шэраг непапулярных у народзе рэформ.
За сваю кар'еру ён прайшоў па ўсім палітычнаму спектры - ад крайне левага мааіста да правацэнтрысцкага прэм'ер-міністра, які вызнае вельмі артадаксальную ідэалогію свабоднага рынку.
Міжнародная актыўнасць
правіцьУдзельнічаў у шматлікіх міжнародных палітычных місіях, уключаючы арганізацыю самавызначэння былой калоніі Партугаліі Усходні Тымор, мірныя перамовы ў Анголе ў 1990 і 1991 гадах. Узначальваў Міжнародны інстытут дэмакратыі і дапамогі ў выбарах (IDEA, Стакгольм). Кіраваў дэлегацыяй ААН у Босніі і Герцагавіне ў верасні 1996, быў саветнікам ААН у праекце Мірны працэс у Афрыцы (Танзанія) у кастрычніку 1997 года. Уваходзіць у склад розных нефармальных груп саветнікаў пры Генеральным сакратары ААН, уключаючы рэсурсную групу па справах Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Дуран Барозу выступаў за вайну ў Іраку і напярэдадні канфлікту прапанаваў Азорскія астравы як месца сустрэчы прэзідэнта ЗША Джорджа Буша і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра, паставіўшы такім чынам Лісабон побач з Лонданам і Рымам у лік членаў антысадамаўскай кааліцыі. Аднак, яму ўдалося захаваць добрыя адносіны з франка-германскім лагерам, і на пасаду старшыні Еўракамісіі яго падтрымаў сярод іншых і канцлер Германіі Герхард Шродэр.
Дуран Барозу - перакананы еўрапеец: ён выдатна валодае некалькімі мовамі і лічыцца адным з вельмі нямногіх лідараў, здольных дамагчыся падтрымкі з боку ўсіх 27 членаў Еўрасаюза. Па вызначэнні назіральнікаў, ён таўстаскуры палітык і прытрымліваецца сваіх поглядаў, не занадта звяртаючы ўвагу на думку грамадскасці аб ім.
На чале Еўракамісіі
правіць5 ліпеня 2004 яго кандыдатура была прапанавана на вакантную пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі і неўзабаве ён пакінуў пасаду прэм'ер-міністра Партугаліі. 23 лістапада 2004 Барозу быў зацверджаны Еўрапейскім парламентам на пасадзе старшыні Еўрапейскай камісіі.
16 верасня 2009 кандыдатура Барозу на пасаду старшыні Еўрапейскай камісіі была паўторна адобрана Еўрапейскім парламентам найперш галасамі еўрапейскіх кансерватараў. Галасаванне праходзіла на безальтэрнатыўнай аснове. У падтрымку Барозу прагаласавала 382 дэпутата, супраць - 219, устрымалася - 117.
Асабістае жыццё
правіцьАўтар шматлікіх публікацый на тэмы палітыкі, міжнародных адносін, Еўрапейскага Саюза.
Жанаты на Маргарыдзе Соўзе Уве, мае трох сыноў.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129960004 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ https://www.bilderbergmeetings.org/steering-committee.html Праверана 26 красавіка 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жазэ Мануэл Барозу