Пелагея Якаўлеўна Папкоўская
Пелагея Якаўлеўна Папкоўская (нар. 4 студзеня 1951, с. Панфілаўка, Панфілаўскі раён, Чуйская вобласць, Кіргізская ССР) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і статыстыкі. Доктар эканамічных навук (2001), прафесар (2003).
Пелагея Якаўлеўна Папкоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік», 1971; аспірантура, 1978).
Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (1972—1985, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1985, улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК і транспарце, прафесар, у 2005—2012 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: бухгалтарскі ўлік і кантроль.
Узнагароды
правіцьМедаль «За працоўныя заслугі» (2008), званне «Заслуженный работник образования Республики Беларусь» (2014).
Бібліяграфія
правіць- Производственный учет в АПК: теория, методология, методики и организация : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.12 : защищена 19.06.2001 : утверждена 28.11.2001 / Папковская Пелагея Яковлевна. — Минск, 2001.
- Теория бухгалтерского учета : учебник для студентов специальности «Бухгалтерский учет, анализ и аудит» учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / П. Я. Папковская. ― Минск, 2006.
Зноскі
Літаратура
правіць- Папкоўская Пелагея Якаўлеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 438.
- Папковская Пелагея Яковлевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск. — Т. 5. — С. 698.