Перагон
вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Пераго́н[2] (трансліт.: Pierahon, руск.: Перегон) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Ля вёскі цячэ рака Перагонка.
Вёска
Перагон
|
Назва
правіцьНазва паходзіць ад таго, што жыхары вёскі былі прыгонныя, якіх, паводле падання, сюды перасяліў, перагнаў жыць пан[3].
Гісторыя
правіцьНа карце 1777 года пазначана разам з вадзяным млынам. У 1884 годзе 70 двароў, 546 жыхароў, заезны дом. У 1906 годзе разам з вёскамі Прудок, Слаўня, Чарнякоўка ўваходзіла ў Слаўненскае таварыства сялянаў — уладанне пана Лаўрыненкі. У 1910 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 113 двароў, 792 жыхары.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг[1].
Вядомыя асобы
правіць- Марат Мікітавіч Гроднікаў (1948—2020) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 578.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх