Касалянка
Касалянка, Касялянка, Перагонка — рака ў Слаўгарадскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 352 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Касалянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 34 км |
Басейн | 352 км² |
Расход вады | 1,8 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | в. Малая Зімніца |
• Каардынаты | 53°17′25″ пн. ш. 30°39′44″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Каардынаты | 53°11′02″ пн. ш. 30°53′11″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце |
Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Малая Зімніца Слаўгарадскага раёна, вусце за 1 км на ў ад вёскі Ліцвінавічы Кармянскага раёна. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 0,9 — 1,5 км. Абалона ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2 — 0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — 0,5 км вышэй вусця ракі Бычанка), далей слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэдняй плыні 8 — 10 м, у нізкай 3 — 5 м.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.